• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Харасьці спадзяецца, што нарэшце прыедзе ў Беларусь ў сваім асноўным статусе

    Спэцыяльны дакладчык ААН у пытаньнях правоў чалавека ў Беларусі Міклаш Харасьці выказаў спадзяваньне, што наступным разам наведае беларускую сталіцу ў сваім асноўным статусе.

     

    Пра гэта, як паведамляе БелаПАН, ён заявіў на паралельным форуме грамадзянскай супольнасьці, які праходзіць у Менску напярэдадні сэсіі Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ (5–9 ліпеня).

    У сёньняшнім форуме бяруць удзел больш за 100 праваабаронцаў і грамадзкіх актывістаў з краінаў — удзельніц АБСЭ, іх беларускія калегі і дыпляматы, акрэдытаваныя ў Беларусі.

    У сваім выступе Міклаш Харасьці падкрэсьліў, што прыехаў у Менск у якасьці экспэрта для ўдзелу ў сэсіі ПА АБСЭ на запрашэньне намесьніка старшыні асамблеі Кента Гэрштэта.

    «Я вельмі рады і крануты тым, што бачу Менск. Гэта вельмі прыгожы эўрапейскі горад. Буду спадзявацца, што змагу аднойчы вярнуцца ў маёй афіцыйнай ролі», — сказаў Міклаш Харасьці.

    Тым часам ён падзякаваў беларускай праваабарончай супольнасьці за падтрымку правоў чалавека, за самаадданасьць і гераізм. Ацэньваючы сытуацыю ў Беларусі, падкрэсьліў, што ня варта блытаць часовыя паслабленьні з боку ўладаў з сыстэмным характарам выкананьня правоў чалавека.

    Міклаш Харасьці прыбыў у Менск 3 ліпеня для ўдзелу ў 26‑й штогадовай сэсіі ПА АБСЭ. Па прыезьдзе ён выказаў шкадаваньне, што візыт ажыцьцяўляе не ў сваёй асноўнай місіі.

    Ад 2012 году Харасьці зьяўляецца адмысловым дакладчыкам ААН пра сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. Беларускія ўлады не прызнаюць ягонага мандата, адмаўляюцца ад супрацоўніцтва i не даюць запрашэньня наведаць краіну, што неабходна для аб’ектыўнай ацэнкі сытуацыі.

    Сваю апошнюю справаздачу Міклаш Харасьці прадставіў Радзе ААН па правах чалавека ў сярэдзіне мінулага месяца. 23 чэрвеня была прынятая рэзалюцыю наконт Беларусі, якая яшчэ на год падоўжыла мандат спэцдакладчыка.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці