• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Брэсцкі абласны суд не знайшоў падставаў, каб адмяніць незалежным журналістам штраф у 1 000 долараў

    Вясной гэтага года сябры ГА “БАЖ” Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава былі абвінавачваныя ў “непадпарадкаванні законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў” (артыкул 23.4 КаАП) і ў “парушэнні заканадаўства аб СМІ” (артыкул 22.9 КаАП).

    На падставе гэтых артыкулаў сёлета 13 красавіка суддзя Кобрынскага раённага суда Вадзім Здановіч прыняў рашэнне пакараць Алеся Ляўчука штрафам у памеры 60 базавых велічынь штрафу (50 базавых велічынь на падставе артыкула 22.9 КаАП і 10 базавых —паводле артыкула 23.4 КаАП), а Мілану Харытонаву — штрафам у памеры 25 базавых велічынь (20 і 5 базавых велічынь па адпаведных артыкулах Кодэкса па адміністратыўных правапарушэннях). Такім чынам, агулам сям’я брэсцкіх журналістаў мусіць сплаціць 1 955 рублёў (больш чым 1 000 долараў у эквіваленце).

    Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава былі катэгарычна нязгодныя з рашэннем суда першай інстанцыі і накіравалі касацыйную скаргу ў Брэсцкі абласны суд, нагадаўшы, што 18 сакавіка гэтага года былі жорстка затрыманыя ў Кобрыне пасля асвятлення мясцовай акцыі супраць дэкрэта № 3 (“аб дармаедстве”).

     Аўтамабіль, у якім ехалі журналісты, у цэнтры горада спыніла ДАІ, пасля чаго невядомыя людзі ў цывільным выцягнулі Ляўчука і Харытонаву з машыны і даставілі ў Кобрынскі РАУС. Там у журналістаў забралі тэхніку і пратрымалі каля чатырох гадзін, пасля чаго склалі згаданыя пратаколы “за непадпарадкаваньне патрабаваньням супрацоўнікаў міліцыі”..

    Нягледзячы на тое, што падчас разгляду касацыйнай скаргі 22 чэрвеня Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава прадставілі дадатковыя доказы (у тым ліку відэазапіс, калі да іх падыходзіў адзін з кіраўнікоў кобрынскай м іліцыі і правяраў дакументы), суддзя абласнога суда Аляксандр Саўчук не знайшоў падставаў для адмены рашэння суда Кобрынскага раёна і скаргу адхіліў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці