На тэрыторыі Камароўкі афіцыйна дазволілі фатаграфаваць
Рабіце фота на памяць, стаўцэ хэштэгі — Камароўка стала больш прыязнай для наведвальнікаў.
«Сябры, да канца года застаецца роўна 200 дзён. Але мы не сталі чакаць нагоды стаць яшчэ бліжэй. З сённяшняга дня Мінскі Камароўскі рынак афіцыйна здымае забарону на фотаздымку на тэрыторыі прадпрыемства, — паведамляецца на старонцы ў Facebook Камароўскага рынку. — У выпадку неабходнасці захаваць на памяць любімага прадаўца (адміністратара, прыбіральшчыка, грузчыка) просім папярэдне атрымаць згоду ў аб’екта ўвагі, тым самым даўшы яму магчымасць паправіць прычоску. Адзначайце нас на фота, стаўце хэштэгі і геатэгі. Усё самае лепшае мы запазычым для народнага акаўнта народнага рынку ў Инстаграм».
Нядаўна быў агучаны афіцыйны адказ Мінгарвыканкама, у якім гаворыцца, што грамадзяне маюць права ажыццяўляць фота- і відэаздымкі ў агульнадаступных памяшканнях, у тым ліку ў крамах, гандлёвых цэнтрах, клубах, барах.
А таксама нагадаем, штоКамітэт дзяржаўнай бяспекі адмовіўся прадаставіць ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” пералік асабліва рэжымных і рэжымных аб’ектаў, якія ў Беларусі забаронена фатаграфаваць.