• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На тэрыторыі Камароўкі афіцыйна дазволілі фатаграфаваць

    Рабіце фота на памяць, стаўцэ хэштэгі — Камароўка стала больш прыязнай для наведвальнікаў.

    «Сябры, да канца года застаецца роўна 200 дзён. Але мы не сталі чакаць нагоды стаць яшчэ бліжэй. З сённяшняга дня Мінскі Камароўскі рынак афіцыйна здымае забарону на фотаздымку на тэрыторыі прадпрыемства, — паведамляецца на старонцы ў Face­book Камароўскага рынку. — У выпадку неабходнасці захаваць на памяць любімага прадаўца (адміністратара, прыбіральшчыка, грузчыка) просім папярэдне атрымаць згоду ў аб’екта ўвагі, тым самым даўшы яму магчымасць паправіць прычоску. Адзначайце нас на фота, стаўце хэштэгі і геатэгі. Усё самае лепшае мы запазычым для народнага акаўнта народнага рынку ў Инстаграм».

    Нядаўна быў агучаны афіцыйны адказ Мінгарвыканкама, у якім гаворыцца, што грамадзяне маюць права ажыццяўляць фота- і відэаздымкі ў агульнадаступных памяшканнях, у тым ліку ў крамах, гандлёвых цэнтрах, клубах, барах.

    А таксама нагадаем, штоКамітэт дзяржаўнай бяспекі адмовіўся прадаставіць ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” пералік асабліва рэжымных і рэжымных аб’ектаў, якія ў Беларусі забаронена фатаграфаваць.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці