• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Запрашаем у літаратурнае падарожжа на Ушаччыну “1.1.1”: Броўка — Быкаў — Барадулін (24 чэрвеня)

    Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае ў падарожжа!

    “1.1.1” — так мы назвалі праект-падарожжа, прымеркаванага да дня нараджэння народнага паэта Беларусі Петруся Броўкі і прысвечанага тром беларускім творцам ушацкага паходжання з заслужаным званнем «народны» — Петрусю Броўку, Васілю Быкаву, Рыгору Барадуліну.

    У добрай кампаніі творчых людзей — пісьменнікаў і паэтаў, мастакоў і артыстаў, музейшчыкаў і бібліятэкараў — плануецца наведаць тры пункты: г.п. Ушачы — в. Бычкі — в. Пуцілкавічы.

    Накіроўваючыся ва Ушачы, мы пабачым неверагодна прыгожыя краявіды Віцебшчыны —  урадлівай на паэтаў і мастакоў зямлі. Ва Ушачах мы зможам пагаварыць з мясцовымі жыхарамі, паўдзельнічаць ў імпрэзе з удзелам пісьменнікаў, творчых дзеячаў, супрацоўнікаў музеяў Мінска і Ушач. Важнымі пунктамі ва Ушачах будуць дом, дзе нарадзіўся Рыгор Барадулін, а таксама магіла, дзе знайшоў вечны прыстанак народны паэт. Мы пабачым валун з высечаным на ім крыжом, які быў пастаўлены па просьбе самога Рыгора Барадуліна ў якасці надмагільнага помніка восенню 2015 года.

    У вёсцы Бычкі, дзе нарадзіўся Васіль Быкаў, нас чакае прыемная сустрэча з пляменнікам пісьменніка Мікалаем Харакам, які наглядае за Хатай-музеем Васіля Быкава.

    Апошняй кропкай у падарожжы стане загадкавая, амаль вымерлая вёска Пуцілкавічы, дзе нарадзіўся народны паэт Беларусі — Пятрусь Броўка. Уявіце сабе — дзень народзінаў паэта ў выміраючай вёсцы. Прыпынкам у Пуцілкавічах стане Хата-музей Петруся Броўкі. Мы пазнаёмімся з адным з нямногіх жыхароў — Міхаілам Сысам, які зараз кіруе музеем, зможам запытаць у адзінкавых бабулек, як ім сёння жывецца ў адрыве ад усёй цывілізацыі. Ва ўсіх прысутных будзе ўнікальная магчымасць убачыць некаторыя прадметы з тых знакамітых 17-ці чамаданаў, якія сталі сенсацыйным падарункам Літаратурнаму музею Петруся Броўкі, што зрабіў сын народнага паэта — Юрый Пятровіч Броўка.

    Ля вогнішча ў шчырай кампаніі добрых людзей абмяняемся ўражаннямі, якія мы атрымаем за цэлы дзень вандроўкі па Віцебшчыне, паслухаем спевы, патаньчым.

    Заявіць пра свой удзел у падарожжы можна па тэлефонах:

    (017) 226–09-81; (029) 338–88-23

    Кошт — 20 рублёў.

    ДЭДЛАЙН падачы заявак — 23 чэрвеня!

    ПРАГРАМА ЛІТАРАТУРНАГА ПАДАРОЖЖА “1.1.1”

    (24 чэрвеня 2017 г.)

     

    6.45

    Збор удзельнікаў каля ст. метро “Маскоўская”.

    7.00–10.00

    Пераезд да г.п. Ушачы.

    Пункт прыбыцця – раённы дом культуры.

    10.15–12.00

    Цэнтральны  сквер г.п. Ушачы (пры дрэнным надвор’і — РДК). Імпрэза, прымеркаваная да 112-годдзя Петруся Броўкі і прысвечаная Петрусю Броўку, Рыгору Барадуліну, Васілю Быкаву.

    Кава-брэйк (РДК).

    12.00–12.15

    Пераезд у дом Р.Барадуліна.

    12.15–13.25

    Наведванне дома Р.Барадуліна.

    13.25–13.30

    Пераезд да могілак, дзе пахаваны Р.Барадулін.

    13.30–13.45

    Ускладанне кветак да магілы Р.Барадуліна.

    13.45–14.00

    Пераезд у в. Бычкі.

    14.00–16.00

    Наведванне Хаты-музея Васіля Быкава.

    16.00–17.00

    Пераезд у в. Пуцілкавічы.

    17.00–19.00

    Агляд наваколля. Размова з мясцовымі жыхарамі. Наведванне Хаты-музея Петруся Броўкі. Прадстаўленне музейных прадметаў з архіва сям’і Броўкаў. Ускладанне кветак да помніка маці П.Броўкі Алены Сцяпанаўны.

    19.00–20.00

    Вячэра (калодзежная вада, суп па-ўшацку, гарбата “пахне чабор”, добры настрой + свае бутэрброды).

    20.30

    Адпраўленне аўтобуса на Мінск.

    Літаратурнае падарожжа па Ушаччыне (фотарэпартаж)

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці