• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Названыя пераможцы прэміі ПРАФОТА-2017 (ФОТАРЭПАРТАЖ)

    Прэміі праектнай фатаграфіі і лічбавага сторытэлінгу ПРАФОТА былі ўручаныя ў прасторы ЦЭХ.

    Гран-пры ў намінацыі “Дакументальная фатаграфія” атрымаў Аляксандр Васюковіч з праектам «Фота на памяць».

    Гран-пры ў намінацыі “Арт-фатаграфія” атрымала Вольга Савіч з праектам «Алфавіт вайны».

    Сёлета спіс намінацыяў конкурсу ПРАФОТА пашырыўся новаю катэгорыяй: «Лічбавы сторытэлінг». На конкурс прымаліся заяўкі дакументальных фатографаў і мастакоў, а таксама творчых калектываў, якія эксперыментуюць са змяшанымі лічбавымі тэхналогіямі.

    Гран-пры ў намінацыі “Лічбавы сторытэлінг” атрымаў калектыў аўтараў: Аляксандр Васюковіч, Дар’я Царык, Ганна Шпакава, праект пра хатні гвалт «Кожная трэцяя. За зачыненымі дзвярыма».

    Адзначым, летась Аляксандр Васюковіч  перамог у конкурсе FOTODOC у намінацыі “Канфлікт” з праектам «Фота на памяць». А выстава праекта ў Маскве была азмрочаная скандалам — у Маскве ў Цэнтры дакументальнай фатаграфіі FOTODOC  падчас творчай сустрэчы ў залу Цэнтра прыйшоў мастак Антон Белікаў і пачаў замалёўваць здымкі Васюковіча фарбай з балончыка. “Вы — сціплы фашыст! Я пагарджаю вамі… Што вы робіце? Гэта ж забойцы! Яны забівалі жанчын і дзяцей. А вы прыязджаеце ў Маскву і вешаеце іх фота тут! Вы — усмешлівы гадзёныш. Як вам не сорамна?” — гаварыў Белікаў Васюковічу. Працэс знішчэння выставы беларускага фатографа здымаў канал “Рен-ТВ”

    На фотаздымках праекта можна пабачыць адзіночныя і групавыя партрэты салдат, зробленыя Васюковічам падчас паездкі на фронт летам 2014 года. Праз нейкі час Васюковіч ізноў звязаўся з герямі сваіх фота, каб даведацца іх лёс. На фотаздымках свайго праекта ён коратка пазначыў, хто з салдатащ застаўся жыць, хто быў паранены, трапіў у палон альбо загінуў.

    А фільм «Кожная трэцяя. За зачыненымі дзвярыма» пра хатні гвалт стаў пераможцам 6‑га фестывалю Cin­e­ma Per­petu­um Mobile.

    На выставе ў ЦЭХу цяпер прадстаўлены 23 праекты фіналістаў — Максіма Багдановіча, Сяргея Балая, Аляксандра Васюковіча і Дар’і Царык, Дзяніса Галавея, Сяргея Гудзіліна, Дзіны Даніловіч, Сяргея Канапляніка, Сяргея Лескеця, Аляксандра Міхалковіча, Аляксея Навумчыка, Дзмітрыя Новікава, Лесі Пчолкі, Вольгі Савіч, Максіма Сарычава, Аляксея Шлыка.

    Праекты годныя і вартыя таго, каб іх паглядзець.

    Выстава прысвечана памяці фотажурналіста Стэнлі Грына, які меўся быць у журы ПРАФОТА, але памер вясной 2017 года. 

    Экспазіцыя будзе даступная ў прасторы ЦЭХ (Мінск, вул. Кастрычніцкая, 16) да 30-га чэрвеня штодня, ад 12.00 да 21.00.

    Уваход 4 р. (2 р. ільготны).

    Тэл. для даведак: 8 033 332 63 26

    ***

    Прэмія ПРАФОТА, заснаваная культурна-адукацыйным цэнтрам ЦЭХ, ўручаецца трэці раз. Сёлета арганізатары атрымалі 79 заявак ад 51 аўтара і дзвюх калектываў. З іх 34 дакументальныя праекты, 29 — арт-праекты і 12 лічбавых. 

    На фатаграфічны конкурс ад беларускіх фатографаў (у тым ліку калектываў фатографаў) прымаліся фотапраекты, скончаныя ці ўпершыню апублікаваныя напрыканцы 2015 (лістапад, снежань) — 2016 гадах. Кожная серыя магла складацца максімум з 20 здымкаў.

    У складзе журы фатаграфічнай намінацыі былі Ганна Шпакава (старшыня журы), Сяргей Шабохін, Нэстан Ніжарадзэ, Кім Кнопэрс, Дыдз’е дэ Фаі, Гэнрык Кастэнскаў. Журы для намінацыі «Лічбавы сторытэлінг» склалі Хасэ Баўтыста, Марыя Куркута, Гэнрык Кастэнскаў.

    Фота Таццяны Ткачовай

    Программист, который побеждает в профессиональных конкурсах фото

    Фатограф Аляксандар Васюковіч пра сьмерць, хатні гвалт і «эксклюзіў за 30 баксаў»

    Сяргей Лескець: “Калі б закінуў фатаграфію, стаў бы наркаманам ці спіўся”

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці