• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сёння пройдзе дабрачынны распродаж кніг і дыскаў у падтрымку Дашы Ліс

    Сёння, 1 чэрвеня, з 18:00 да 21:00 на сядзібе Беларускага ПЭН-цэнтра (вул. Залатая Горка, 2 — 101) адбудзецца кніжны кірмашык у падтрымку Дар'і Ліс — пісьменніцы і журналісткі з генетычнай хваробай СМА, якая вось ужо другі месяц збірае грошы на электравазок з вертыкалізатарам. У нас будзе кава, гарбата, пачастункі, дзіцячы куток.

    На кірмашыку выступяць беларускія пісьменнікі і музыкі і абмяняюць свае кнігі і дыскі на ахвяраванні для Дашы Ліс.

    У прэзентацыі возьмуць удзел: пісьменнікі Людміла Рублеўская, Уладзімір Арлоў, Альгерд Бахарэвіч, Юля Цімафеева, перакладчыкі Ганна Янкута, Ігар Крэбс, гурт Ton­qiХod (акустыка), Кася Камоцкая, Аляксей Жбанаў і іншыя (спіс будзе дапаўняцца).

    Сябры-літаратары і музыкі! Вы таксама можаце далучыцца да нашага фестываліку. Гэта можна зрабіць двума спосабамі: падарыць нам свае кнігі ці дыскі або прынесці іх з сабой і выступіць з вершамі і песнямі.

    Перадаць кнігі і дыскі можна Ігару Крэбсу: igorkrebs@gmail.com, +375296554368
    Запісацца для выступу на фестывалі можна ў мадэратаркі вечарыны Марыі Мартысевіч: +375296404679, maryjka.m@gmail.com

    Усе ахвяраванні, атрыманыя на вечарыне, будуць далучаныя да сродкаў, якія мы збіраем праз платформу talaka.by, а таксама праз дабрачынныя рахункі.

    Прачытаць пра кампанію па зборы сродкаў можна тут

    На коляске, по деревне, с диктофоном. Как живет и работает журналист с диагнозом СМА

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці