• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Суд не задаволіў скаргі ўдзельнікаў флэшмобу з пустымі аркушамі паперы, што ладзіўся ў падтрымку журналістаў

    Чатыры грамадскіх актывіста 1 траўня прыйшлі да кінатэатра “Беларусь” на пешаходнай вуліцы Савецкай у Брэсце і разгарнулі пустыя аркушы паперы. Такім чынам, яны хацелі выказаць пратэст у сувязі з масавымі затрыманнямі і адміністратыўнымі пакараннямі удзельнікаў мірных акцый (у тым ліку супраць дэкрэта прэзідэнта №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”), а таксама ў сувязі з затрыманнямі журналістаў, якія асвятлялі гэтыя акцыі.

    Флэшмоб цягнуўся некалькі хвілінаў, пасля чаго тры ўдзельнікі акцыі былі затрыманыя. Іх адвезлі ў Ленінскі РАУС Брэста, і да суду змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. 2 траўня суд Ленінскага раёна Брэста прызнаў затрыманых вінаватымі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве паводле частцы 1 артыкула 23.34 КаАП РБ. Уладзімір Казлоўскі быў арыштаваны на 10 сутак, Інга Абрамава аштрафаваная на 10 базавых велічыняў (230 рублёў), Аляксей Самайлюк — на 15 базавых велічыняў (345 рублёў).

    Уладзімір Казлоўскі, Інга Абрамава і Аляксей Самайлюк прасілі адмяніць пастанову суда, які пакараў іх арыштамі і штрафамі, аднак Брэсцкі абласны суд адхіліў пакінуў пакаранне ў сіле.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці