• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сяргея Русецкага, віцебскага журналіста-фрылансера, аштрафавалі на 460 рублёў за парушэнне артыкула 22.9 КаАП

    Журналіст лічыць, што сітуацыя з ягоным абвінавачаннем склалася абсурдная: яго пакаралі за парушэнне парадку вырабу і распаўсюду прадукцыі СМІ, хаця відэасюжэт, для якога збіраўся матэрыял, так і не выйшаў у эфір на тэлеканале "Белсат".

    Галоўным аргументам для суда сталіся аператыўныя здымкі, на якіх відаць, што ён з мікрафонам апытвае людзей, кажа Сяргей Русецкі:

    «Суддзя Алеся Жарыкава выслухала маю прамову, дзе я даводзіў, што артыкул 22.9 можа тычыцца толькі юрыдычных асобаў, якія насамрэч выдаюць прадукцыю СМІ.  Я ж, як фізічная асоба, нічога не выдаю, а таму фармальна парушыць гэты артыкул не магу… А таго, што ў Дзень Волі 25 сакавіка я збіраў матэрыялы для сюжэта пра святкаванне, я не хаваю. Гэтаксама адкрыта я сказаў у судзе, што праз такія надуманыя абвінавачанні ў бок журналістаў у краіне парушаецца свабода слова».

    Калегі адзначылі, што Сяргей Русецкі выступаў у судзе эмацыйна і пераканаўча. Але на суддзю гэта не паўплавыла — пасяджэнне працягвалася каля гадзіны, а потым Алеся Жарыкава агучыла пастанову пра штраф. Сяргей Русецкі збіраецца абскардзіць яе ў абласным судзе.

    Першапачаткова супраць Сяргея Русецкага была распачатая адміністрацыйная справа паводле артыкула 23.34 — за нібыта ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. Аднак падчас апытання ў пастарунку, якое адбылося 11 красавіка, Русецкаму ўдалося пераканаць міліцыянта, што ён прысутнічаў на святкаванні Дня Волі як журналіст. Урэшце супрацоўнік міліцыі Сяргей Вяракса вырашыў адну справу скасаваць, а распачаць іншую — за парушэнне артыкула 22.9 КаАП. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці