• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістку «Белсату» Вольгу Чайчыц аштрафавалі на 40 базавых велічыняў

    Суд Дзяржынскага раёну (па месцы рэгістрацыі журналісткі) прысудзіў Вользе Чайчыц штраф у памеры Br 920 (40 базавых велічыняў) за онлайн-трансляцыю з Барысава.

    Разглядаў справу суддзя Крупец Сяргей Мікалаевіч.

    18 сакавіка ў Барысаве была запланаваная пратэставая акцыя, якая ў выніку так і не адбылася, але пры гэтым міліцыянты затрымалі журналістаў «Белсату» Вольгу Чайчыц і Сяргей Кавалёва, што збіраліся асвятляць падзею.

    Пазней на Вольгу Чайчыц быў складзены пратакол паводле арт. 22.9 (незаконны выраб прадукцыі СМІ) КаАП РБ. У якасці сведак абвінавачвання на судзе выступілі міліцыянты, якія праводзілі затрыманне.

    «Адзін з міліцыянтаў па прозвішчы Якімовіч, сказаў: яго асабіста абурыла, што скрыншоты з трансляцыі разышліся па сацыяльных сетках і яго ўбачылі ўсе знаёмыя ў горадзе. Ён жа дадаў, што на момант, калі пачалася трансляцыя, ужо паступіў загад затрымаць нас», – гаворыць Вольга Чайчыц.

    Журналістка падкрэсліла, што падчас перапынку ў судзе вядучая спецыялістка установы Дар’я Уварава забараніла рабіць фота і здымаць відэа, чым, паводле слоў Чайчыц, парушыла яе правы і дзейнае заканадаўства.

    Раней Вольгу Чайчыц аштрафавалі на 25 базавых велічыняў за стрым з пратэставай акцыі ў Віцебску 25 сакавіка.

    У канцы мінулага тыдня дырэктар «Белсату» Агнешка Рамашэўская-Гузы ініцыявала кампанію па падтрыманні журналістаў каналу, якія трапілі пад рэпрэсіі ў выглядзе затрыманняў і судоў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці