Transparency International запрашае на інтэнсіўны трэнінг па супрацьдзеянню карупцыі
Трэнінг па супрацьдзеянню карупцыі адбудзецца ў Вільні 10 – 16 ліпеня.
Школа TI School on Integrity, якая працуе з 2010 года, ужо прымала на гэтым курсе каля 800 лідараў з 90 краін свету.
Заяўкі прымаюцца да 15 траўня. Удзел у курсе каштуе 650 еўра, які пакрывае выдаткі на навучальныя матэрыялы, пражыванне, харчаванне. Праграма прапаноўвае стыпендыю для некаторых краін (у тым ліку для Беларусі), якая часткова кампенсуе кошт удзелу (але для гэтага трэба дадаткова пісаць абгрунтаванне, дэдлайн на стыпендыю ужо мінуў, але можна сачыць за абвесткамі надалей, гэта не апошні такі семінар).
Запрашаюцца студэнты, выпускнікі і спецыялісты з усіх магчымых сфер і інтарэсаў, узростам да 35 гадоў. Для заяўкі трэба запоўніць анлайн-форму, запампаваць рэзюмэ ў агульнаезрапейскім фармаце і матывацыйны ліст. Больш інфармацыі па спасылцы.