У Слоніме затрымлівалі незалежных журналістак Дар’ю Сапранецкую і Юлію Ражэх
2 мая 2017
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Журналісткі здымалі ў горадзе тэлесюжэт, у межах якога звярнуліся па каментар у Слонімскі раённы выканаўчы камітэт. Журналісты прадставіліся і размаўлялі з чыноўнікамі.
Але ў нейкі момант падчас размовы супрацоўнікі выканкама забралі ў журналістак прэс-карты і заявілі, што затрымліваюць апошніх і будуць выклікаць міліцыю.
Журналісткі вырашылі не чакаць міліцыю і проста з’ехалі, пакінуўшы пасведчанні ў чыноўнікаў.
Фота: Facebook Дар’і Сапранецкай
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў чарговыя скаргі беларускіх журналістаў
08.08.2024
Дапамогу для фотажурналіста TUT.BY сабралі на працягу дня
23.10.2024
У Гомелі затрымалі дырэктара рэкламнай тэлекампаніі «ФілТВ»
26.03.2024
Па даносе Прыдыбайлы затрымалі 54-гадовую мінскую тыктокерку
25.03.2024