У Брэсце супрацоўнікі міліцыі перашкаджалі журналістам здымаць першатравеньскі флешмоб
Паводле папярэдніх звестак, сярод тых, каго затрымалі яшчэ перад пачаткам акцыі, і мясцовы відэаблогер Дзмітрый Гарбуноў, якога даставілі ў Ленінскі РАУС горада Брэста.
Флэшмоб салідарнасці з актывістамі і журналістамі, што зведваюць рэпрэсіі з боку ўладаў ад пачатку акцый пратэсту з нагоды дэкрэта “аб дармаедах”, быў запланаваны на 1 траўня ў Брэсце і некаторых іншых гарадах вобласці ўдзельнікамі новай грамадзянскай ініцыятывы “Свае людзі”.
Напрыклад, у Брэсце яны заклікалі неабыякавых жыхароў горада выйсці да кінатэатра “Беларусь” на вуліцы Савецкай з чыстымі аркушамі паперы і так выказаць падтрымку рэпрэсаваным.
У запланаваны час супрацоўнікі міліцыі пачалі затрымліваць удзельнікаў флэшмобу, а журналістам першакаджалі здымаць гэтую акцыю.
Варта дадаць, што брэсцкія ўлады забаранілі першатравеньскае шэсце і мітынг, заяўкі на правядзенне якіх былі пададзены ў гарвыканкам мясцовыямі арганізацыямі апазіцыйных партый.