• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Баранавічах спрабавалі затрымаць журналістаў Белсату. Відэа

    Міліцыянты хацелі адвезці нашую здымачную групу ў пастарунак, каб «праверыць акрэдытацыю».

    Баранавіцкія міліцыянты хацелі адвезці Волю Чайчыц і Андруся Козела ў РАУС за збор інфармацыі. Нашыя калегі вялі стрым з акцыі «белых аркушаў».

    Воля і Андрусь упарта настойвалі на сваёй рацыі і адмаўляліся ехаць з праваахоўнікамі у аддзел. У выніку міліцыянт быў вымушаны абмежавацца толькі тым, што перапісаў звесткі журналістаў. Ён вярнуў дакументы.

    Міліцыянты Баранавічаў не саромеюцца парушаць Канстытуцыю перад камерай, паводле якой зборам і распаўсюдам інфармацыі можа займацца кожны грамадзянін краіны.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці