• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фатаграфаваць у крамах і кавярнях можна — афіцыйны адказ Мінгарвыканкама

    Некаторыя мінчукі і госці сталіцы траплялі ў сітуацыі, калі ахова забараняла ім фатаграфаваць у крамах і гандлёвых цэнтрах. Па тлумачэнні пра законнасць такіх дзеянняў у Мінгарвыканкам звярнуліся аўтары  петыцыі на рэсурсе «Зручны горад». Нядаўна яны атрымалі афіцыйны адказ за подпісам намесніка старшыні выканкама Андрэя Дамарацкага. Згодна з ім, фатаграфаваць і здымаць відэа ў крамах і кавярнях можна без дазволу.

    «Можна ці нельга здымаць у краме? Ці могуць прымяніць за здымкі артыкул 17 КаАП («Хуліганства»)? Каму можна верыць, каму не?» — задалі пытанне на сайце «Зручны горад» і накіравалі разгорнуты запыт у Мінгарвыканкам.

    Аўтары паведамлялі, што забарона на здымкі часам абгрунтоўваецца работнікамі крамаў унутранымі загадамі кіраўніцтва, аўтарскімі правамі на афармленне вітрын ці абаронай інтарэсаў грамадзян.

    У неабходны тэрмін складальнікі запыту атрымалі адказ за подпісам намесніка старшыні Мінгарвыканкама Андрэя Дамарацкага, які курыруе ў тым ліку гандаль.

    Са спасылкамі на заканадаўства ў адказе тлумачыцца, што інфармацыя, да якой кожны мае вольны доступ, не з’яўляецца прадметам камерцыйнай таямніцы. Таму афармленне той жа вітрыны аднесці да такіх нельга.

    Галоўная ж выснова ўсяго тэксту адказу Мінгарвыканкама гучыць наступным чынам.

    «Грамадзяне маюць права ажыццяўляць фота- і відэаздымкі ў агульнадаступных памяшканнях, у тым ліку ў крамах, гандлёвых цэнтрах, клубах, барах. Работнік службы аховы не мае права забараняць або прыпыняць працэс фота- і відэаздымкі. Знак на ўваходзе (закрэслены фотаапарат) не можа быць перашкодай для фотаздымкі», — гаворыцца ў лісце за подпісам Дамарацкага.

    Выключэннем з гэтага правіла з’яўляюцца ігральныя ўстановы, дзе забаронена здымаць наведвальнікаў без іх згоды або без згоды ўпаўнаважанай службовай асобы або арганізатара азартных гульняў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці