• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Віцебскія БАЖаўцы правялі супольны прэс-клуб з ліквідатарамі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы

    “31 год пасля трагедыі: ці актуальная для СМІ  “Чарнобыльская” тэма?” — пра гэта ішла размова паміж журналістамі і запрошанымі гасцямі. Разам з віцебскімі ўдзельнікамі ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС калегі-журналісты разважалі над тым, як сёння пісаць пра тагачасныя падзеі. 

    Ці не прыйшоў час “здаць” гэтую тэму “ў архіў” або наадварот: ці не прыйшоў час інфармаваць людзей пра новыя падрабязнасці аварыі, якія раскрываюцца толькі цяпер? Якія жанры журналістыкі найбольш эфектыўна выкарыстоўваць для гэтага? Ці варта шукаць паралелі паміж наступствамі катастрофы 1986 года і сённяшнім будаўніцтвам Астравецкай АЭС?  Ці патрэбная дакументызацыя ўспамінаў удзельнікаў колішніх падзеяў?

    Пасяджэнне прэс-клуба прайшло якраз на ўгодкі аварыі на АЭС — 26 красавіка. Ліквідатары гаварылі журналістам, што гэтая тэма яшчэ доўгі час будзе актуальнай, бо наступствы тэхнагеннай катастрофы будуць адчувацца працяглы час. Адзначалі, што “мірны атам” — гэта рэч далёка не бяскрыўдная, што не трэба ставіцца да яго паблажліва. І што трэба быць гатовым бараніць радзіму ў выпадку небяспекі, як давялося ім — былым кадравым вайскоўцам, вайскоўцам запасу, адмыслоўцам-хімікам, урачам ды іншым.

    Журналісты шмат распытвалі сваіх суразмоўцаў пра цяперашняе жыццё, і былі вымушаны канстатаваць, што тыя не адчуваюць ні належнай ім па статусе сацыяльнай абароненасці, ні заслужанай, здавалася б, павагі. З удзелам ліквідатараў не ладзяць адмысловых імпрэзаў, іх пазбавілі многіх ільготаў, нават змянілі азначэнне — тых, каго раней называлі “ўдзельнікамі ліквідацыі наступстваў “, цяпер называюць проста “пацярпелымі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС”.

    Нібыта мы апынуліся там выпадкова або па сваёй уласнай волі, з горыччу кажа палкоўнік у адстаўцы Анатоль Гнеўка, які каля паўгода кіраваў усім штабам ліквідацыйных мерапрыемстваў у Чарнобылі ў 1988 годзе:

    “Мы ведаем шмат, і мы шмат можам распавесці. Магчыма, таму нас і не запрашаюць выступаць — каб мы не сказалі праўды, якая камусьці падаецца занадта жахлівай або несучаснай, непатрэбнай”.

    Віцебскія БАЖаўцы падчас сваёй журналісцкай працы неаднаразова бачылі, як шчыра ліквідатары штогод аддаюць даніну памяці сваім сябрам, які пакінулі гэты свет. У Віцебску існуе штогадовая традыцыя пускаць па Дзвіне вянок з надпісам на стужцы: “Героям-ліквідатарам — ад нас, жывых. Вечная памяць!”

    Сёлета БАЖаўцы не толькі пабывалі на гэтай жалобнай падзеі — яны вырабілі для гасцей “прэс-клуба” адмысловыя паштоўкі, на якіх па рачных хвалях плыве жалобны вянок. А таксама падаравалі віцебскім ліквідатарам фотаздымкі, зробленыя рознымі аўтарамі ў розныя гады 26 красавіка. Многія пазналі на фота сябе — маладзейшых і дужэйшых…

    Успаміны ліквідатараў пра тыя страшныя падзеі больш як 30-гадовай даўніны не павінны знікнуць, лічаць многія  БАЖаўцы. Таму ў віцебскім журналісцкім асяродку склалася творчая група, якая пачала працу над дакументальным фільмам паводле ўспамінаў ліквідатараў. Гэтая ідэя з’явілася падчас працы над матэрыяламі “чарнобыльскай” тэматыкі, распавяла  журналістка Вікторыя Дашкевіч:

    “Рашэнне задакументаваць успаміны ліквідатараў з’явілася спантанна. Але не на пустой глебе. Калі год таму «Зялёны партал» пачаў праект «Чарнобыль у асобах» і даручыў кожнаму рэгіёну адшукаць тых, хто мінімізіраваў наступствы на ЧАЭС, для мяне стала адкрыццём, што героі ліквідатары жывуць зусім побач. Бо пра іх у горадзе няма ніякіх сведчанняў: няма музею, няма дошкі, у рэшце рэшт няма іх саміх на гарадскіх мітынгах, у школах, на знакавых мерапрыемствах…. Аказалася, у Віцебску жыве палкоўнік, які камандаваў штабам, жывуць хімікі, якія праводзілі аналізы ў зоне, жыве доктар, які там таксама пабываў…

    І ўсім ім ёсць што сказаць, у іх ёсць вопыт, якім яны гатовы падзяліцца. Толькі слухаць іх не дужа хочуць. Чаму? Таму што яны ведаюць занадта многа страшнай праўды.

    Пра «забытую» у вёсцы падчас эвакуацыі бабулю, яка некалькі месяцаў харчавалася адной бульбай з уласнага гароду, пра пакінутых гаспадарамі ката і сабаку, якія плакалі ў зоне чалавечымі слязамі. Такіх гісторый — процьма, і перавагі запісу на відэа ў тым, што мы зможам данесці да не толькі факты, але і эмоцыі. Бо гэта не апішаш ніякімі словамі — калі сталыя, сівыя мужчыны гавораць, а ў іх у голасе і на вачах  — слёзы».

    Некалькі фрагментаў з будучага фільма пра віцебскіх ліквідатараў прысутныя змаглі ўбачыць на пасяджэнні прэс-клуба. Надзвычай важна, лічаць журналісты, што да гэтай ідэі далучыліся і іншыя гараджане. Дапамогу здымачнай групе з трох чалавек прапанавалі калекцыянеры, у якіх ёсць артэфакты таго часу, самадзейныя акторы і проста неабыякавыя людзі, гатовыя сыграць у масоўках, валанцёры, якія могуць дапамагчы з транспартам, з памяшканнямі для здымак і гэтак далей. А самае галоўнае — гэтую ідэю падтрымалі самі ліквідатары: яны не толькі пагадзіліся падзяліцца фотаздымкамі, дакументамі, якія захаваліся ў іхных прыватных архівах, але і расказаць пра падзеі, удзельнікамі якіх яны былі больш як 30 гадоў таму.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці