• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Супраць глыбоцкіх журналістаў распачалі справу за сюжэт «Белсата»

    Таццяну Смоткіну, незалежную журналістку-фрылансера з Глыбокага, 27-га красавіка выклікаюць на допыт у мясцовы РАУС. Таксама позву атрымаў журналіст Зміцер Лупач.

    Сюжэт пра пяціпавярховік на вуліцы Леніна, які ні разу ня бачыў капітальнага рамонту, выйшаў на тэлеканале «Белсат» 13-га красавіка. Напрыканцы відэасюжэту абвешчана імя стваральніка — Сяргей Пятрухін. Але позвы ў міліцыю, каб даць тлумачэньні праваахоўнікам, атрымалі глыбоцкія журналісты.

    Старшы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Глыбоцкага РАУС Вадзім Кучыц разам з участковым Дзмітрыем Гушчонкам  завіталі дадому да журналісткі і ўручылі позву. У ёй напісана, што Таццяне Смоткінай трэба з’явіцца ў Глыбоцкі РАУС 27 красавіка а 10.00 у якасці фізічнай асобы, у адносінах да якой вядзецца адміністрацыйны працэс.

    Па словах Таццяны, калі яна запыталася з якой нагоды, ёй адказалі: наконт вашага дрма. Тады Таццяна запыталася: “Што, можа, нарэшце зробяць капітальны рамонт? Міліцыянты адказалі: “Можа, і зробяць”.

    Паводле Таццяны, у дачыненні яе вядзецца адміністрацыйны працэс толькі таму, што яна сёлета паказала ў падвале дома няспраўныя трубы, з якіх пастаянна прасочваецца вада, і дала каментар “Белсату” год таму. Але ж, як кажа журналістка, Канстытуцыю ў нашай краіне яшчэ ніхто не адмяняў, і яна мае права свабодна выказваць сваё меркаванне.

    Да таго ж Таццяна дадае: “Я не прызвычаілася маніць: калі гэта белае — я кажу белае, а калі чорнае — то чорнае. Ствараць сабе нейкія ілюзіі стабільнасці і росквіту я не збіраюся. Можа, каму і прасцей на ўсё заплюшчваць вочы, крывадушыць або быць абыякавым, але гэта не пра мяне. Калі мяне і прыцягнуць да адказнасці (хаця не ведаю за што ў дадзеным выпадку), я не буду нервавацца, бо ведаю, што гэты сюжэт з маім удзелам прыцягнуў увагу грамадскасці ды і ўладаў. Нарэшце ўлады звярнулі ўвагу на наш дом. На дзвярах пад’езда ўжо расклееныя абвесткі ЖКГ, што 26 красавіка будзе праводзіцца сход наконт рамонту пад’езда”.

    Позву па гэтай справе таксама з адпаведнай фармуліроўкай атрымаў журналст-фрылансер Зміцер Лупач. Усе героі сюжэта “Белсат” пра стан шматкватэрнага дома па вуліцы Леніна, 142 у Глыбокім былі апытаныя міліцыянтамі. Ім паказвалі фота журналістаў і пыталіся, ці ведаюць іх, а таксама задавалі пытанні, датычныя паказанага на тэлебачанні відэасюжэта. Як сказалі людзям міліцыянты, гэты ролік у інтэрнэце набыў вялікую колькасць праглядаў, таму яны і рэагуюць на гэта.

    У 2015‑м годзе Змітра Лупача і Таццяну Смоткіну прыцягвалі да адказнасці за супрацоўніцтва з замежнымі сродкамі масавай інфармацыі без акрэдытацыі. Абскардзіць прысуд Глыбоцкага райсуду журналістам не ўдалося.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці