Журналіста Кастуся Жукоўскага зноў аштрафавалі на 40 базавых
13 красавіка 2017
Разам з Жукоўскім штраф атрымаў гомельскі актывіст Андрэй Толчын (20 базавых).
Рашэнне 7 красавіка вынес суд Светлагорскага раёну.
Суддзя Руслан Царук пастанавіў, што Жукоўскі і Толчын парушылі арт. 22.9 КаАП (незаконны выраб альбо распаўсюд прадукцыі СМІ).
«Дзіўныя рэчы адбываюцца ў «нашым каралеўстве». Супрацоўнікі МУС дасылаюць лісты, ведаючы, што чалавек фізічна не можа паспець па позве. На пошце ў Гомлі ліст быў 30 сакавіка. І выклік на 30 сакавіка ў іншы горад (Светлагорск). Нічым непрыкрытая правакацыя і спроба перашкодзіць мне ў канстытуцыйным праве на збор і распаўсюд інфармацыі», – пракаментаваў сітуацыю Кастусь Жукоўскі.
Журналістаў Алеся Ляўчука і Мілану Харытонаву будуць судзіць паводле чатырох пратаколаў
Віцебскі абласны суд не задаволіў касацыйныя скаргі журналістак Галіны Абакунчык і Кацярыны Бахвалавай, асуджаных за аршанскі “Марш недармаедаў”
Журналістку-фрылансера Ларысу Шчыракову з Гомеля судзілі паводле чатырох пратаколаў
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Беларусы сталі менш глядзець тэлевізар
27.06.2024
Пракурор Магілёўскай вобласці пастанавіў заблакаваць доступ да сайта ініцыятывы INeedHelpBY
14.06.2024
Бабруйскі журналіст Дзяніс Носаў выйшаў на волю пасля «сутак»
25.04.2024
Вядомага беларускага журналіста Андрэя Мялешку не пусцілі ў Грузію, дзе ён жыў апошнія гады
16.09.2024