• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Убачыць незвычайнае ў звычайным — майстар-клас па відэа ў Гомелі

    Гомельская філія БАЖ зладзіла майстар-клас на тэму: “Мастацкія прыёмы ў відэарэпартажах і тэленарысах”. Трэнер —  прафесійны рэжысёр, супрацоўнік мультымедыйнага парталу "Радыё Свабода" Алесь Матафонаў. Майстар-клас быў замоўлены падчас абмеркавання гадавога плану працы філіі БАЖ.

    На думку Матафонава, тэленарыс прадугледжвае кампазыцыйную пабудову на падставе драматургіі падзеі, факта, лёсу чалавека: “Убачыць незвычайнае ў звычайным — гэта адрознівае творцу ад звычайнага рамесніка”.

    У тэленарысе дакладнае адлюстраванне фактаў спалучаецца з эмацыянальным стаўленнем аўтара да свету, адбору дэталяў, падаецца ў зрокавай і гукавой форме. Дзеля раскрыцьця ідэі  выкарыстоўваюцца святло, шумы, музыка.

    Трэнер на прыкладах з уласнага досведу падрыхтоўкі тэленарысаў “Урокі цыганскай”, “Будзічы. Вёска — ахвяра тэхнічнага прагрэсу” ды некаторых іншых паказаў, як займаўся каліброўкай кадраў, выкарыстоўваў кантрапункт — асэнсаванае супрацьпастаўленне відэаматэрыялу іншага сэнсавага пласту, гуку.

    Таксама падчас майстар-класа гаварылі пра “вірусныя” відэа, асвятленне блогерамі ў сацыяльных сетках “гарачых” тэмаў, звязаных, у прыватнасці, з масавымі акцыямі пратэсту супраць “дармаедскага” дэкрэту.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці