Давыдзька прапанаваў забараніць каментары на сайтах СМІ
Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька прапанаваў забараніць каментаванне на сайтах СМІ. Такую ідэю ён агучыў ён у чарговым «Клубе рэдактараў».
«У «Клубе» у нас ужо сфарміраваны такі пункт гледжання, — заявіў Давыдзька. — Я яго зараз проста кансалідавана выкажу. Вось існуе правакацыйны артыкул на інтэрнэт-рэсурсе. Ну, публікуюць, усё роўна што. Але самае важнае, што ён публікуецца дзеля каментароў.
Дапусцім, вось глядзіце, як добра жыве вось гэты чалавек. Быццам бы артыкул ні пра што. І адкрываецца шлюз. То бок артыкул — гэта траціл. А далей форум — гэта бікфордаў шнур. І там пачынаецца куча каментароў: «Мярзотнікі! Нажом іх! Павесіць! Крыжаваць!» Як вы адносіцеся да ініцыятывы вось узяць і забараніць форумы? Забараніць абмеркаванне артыкулаў! Прычым форумы лічацца як бы працягам рэдакцыйнай палітыкі, але ў нас гэта не працуе».