• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Блогера Максіма Філіповіча будуць судзіць чацвёрты раз

    Вядомага гомельскага відэаблогера Максіма Філіповіча, які з 13 сакавіка адбывае ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ) 13-ці, 5-ці і 7-мі сутачныя арышты за ўдзел у так званых акцыях пратэстаў дармаедаў, будуць судзіць зноў — гэтым разам за ўдзел у акцыі ў Пінску 11 сакавіка.

    Пра гэта паведамляе праваабаронца Леанід Судаленка, які праз адваката даведаўся, што Максіму ў камеру прынеслі яшчэ адзін, ужо чацьверты адміністрацыйны пратакол.

    Суд можа адбыцца ў любы дзень тэрміну зняволення Філіповіча. Калі суд не пакарае відэаблогера чарговым арыштам, то ён павінен вызваліцца 7 красавіка прыблізна ў 20.50.

    Затрыманы ўвечары 13 сакавіка ў бацькоўскай хаце Філіповіч знаходзіцца ў ІЧУ на Міжгародняй, 26 у Гомелі. Раніцай 13 сакавіка Філіповіч быў асуджаны на 13 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі дармаедаў у Гомелі. Падчас адбыцця пакарання на яго склалі яшчэ тры пратаколы, за ўдзел у акцыях дармаедаў у Брэсце, Маладзечна і Пінску. За Брэст і Маладзечна суд дабавіў яму яшчэ 5 і 7 сутак адпаведна, пратакол за Пінск пакуль застаецца не разгледжаны.

    Праваабаронца Леанід Судаленка, які займаецца справамі Максіма Філіповіча кажа, што заканадаўства абмяжоўвае максімальны адміністрацыйны арышт 25 суткамі, якія Максім адбудзе 7 красавіка прыблізна каля 21. 00. Але практыка ведае выпадкі, калі чалавека выпускалі на некалькі хвілін, а потым зноў арыштоўвалі і прад’яўлялі новыя абвінавачванні.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці