Рыгоні заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх затрыманых у сувязі з дэманстрацыямі
Дакладчык па Беларусі Камісіі па палітычных пытаннях і дэмакратыі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) Андрэа Рыгоні пасля візіту ў Мінск 23-24 сакавіка 2017, заклікаў беларускія ўлады заставацца засяроджанымі на сваім шляху дыялогу з Парламенцкай асамблеяй і неадкладна вызваліць усіх затрыманых у сувязі з дэманстрацыямі сакавіка і штогадовае святкаванне "Дня Волі" 25-го сакавіка.
Паводле паведамленняў СМІ, з пачатку сакавіка больш за 100 журналістаў зазналі ціск, затрыманні, гвалт і адміністрацыйны пераслед, каля 700 чалавек, у тым ліку лідары апазіцыі, былі арыштаваныя, многія з іх чакаюць прысудаў.
«Выкарыстанне адміністрацыйных затрыманняў і гвалту, каб запалохаць апазіцыю, выклікае асаблівую трывогу ў час наладжвання стасункаў паміж Беларуссю і нашай Асамблеяй. Павінна быць зроблена ўсё каб тыя, хто быў затрыманы да і падчас дэманстрацый, не сталі палітычнымі вязнямі. Запаўненне турмаў — гэта не тое рашэнне, каб спраўляцца з крытыкай і іншадумствам, і толькі аддаліць краіну ад еўрапейскіх стандартаў у галіне павагі да свабоды выказвання меркаванняў, сходаў і правоў чалавека», — гаворыцца ў заяве.
Спадар Рыгоні сустрэўся ў Мінску з прадстаўнікамі ўрада, у тым ліку з прэзідэнтам, міністрам замежных спраў і спікерамі абедзвюх палат, а таксама з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, у тым ліку з актывістамі апазіцыі, журналістамі і НДА. Ён мае намер прадставіць даклад Камітэту ў красавіку. Старшыня ГА «БАЖ» Андрэй Бастунец падчас сустрэчы падрабязна распавёў дакладчыку пра рост рэпрэсій з боку ўладаў у дачыненні да журналістаў.