• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістка Дар’я Ліс — у ліку лаўрэатаў стыпендыі імя Магдалены Радзівіл

    Незалежная журналістка і блогерка Дар’я Ліс стала адной з лаўрэатак стыпендыі імя Магдалены Радзівіл, якую абвесціў “Саюз беларускіх пісьменнікаў”

    Гэтая стыпендыя прызначаная для творчай працы і будзе прызначацца раз у год. Узрост аўтарак, намінаваных на яе, не абмяжоўваецца. Стыпендыя прызначаная для пісьменніц і перакладчыц.

    Для Дар’і, што жыве ў Залессі на Гродзеншчыне, дзе знаходзіцца маёнтак князёў Агінскіх, даведацца пра тое, што яна стала лаўрэаткай стыпендыі, было нечакана.

    “Безумоўна, гэты прыемны сюрпрыз, які штурхае да новых тэкстаў. Спадзяюся, напішу штосьці цікавае ў плане мастацкай прозы, бо сцёбнай журналістыкі было шмат, а прозы малавата. Гэта першая стыпендыя і, думаю, пакуль рана казаць пра традыцыі. Пра яе адметнасць лепш раскажуць арганізатары», — распавяла Дар’я Ліс службе маніторынга Беларускай асацыцыі журналістаў.

    Спіс кандыдатак і імёны пераможцаў стыпендыі імя Магдалены Радзівіл абіраюцца Радай стыпендыі, у склад якой уваходзяць Святлана Алексіевіч (старшыня Рады), Уладзімір Арлоў, Алена Макоўская, Барыс Пятровіч (Сачанка), Юлія Чарняўская.

    «Саюз беларускіх пісьменнікаў» абвесціў  пра заснаванне стыпендыі 20 сакавіка і адразу назваў  імёны першых стыпендыятак. Апроч Дар’і Ліс, стыпендыю атрымалі пісьменніцы Таццяна Барысік  з Магілёву і Алена Брава з Барысава.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці