“Борисовские новости” вяртаюцца ў дзяржаўныя сеткі распаўсюду
Галоўны рэдактар “Борисовских новостей” Анатоль Букас паведаміў, што з 1 красавіка газета будзе прадавацца праз сетку шапікаў РУП “Мінаблсаюздрук” і ў аддзяленнях РУП “Белпошта”.
Адпаведныя дамовы ўжо заключаныя, — распавёў Анатоль Букас прэс-службе ГА «БАЖ».
У падпісных каталогах “Белпошты” недзяржаўнае выданне “Борисовские новости” з’явіцца ў другой палове бягучага года.
Нагадаем, у лютым рэдактар “Народнай Волі” Іосіф Сярэдзіч сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Ён перадаў кіраўніку дзяржавы спіс дзевяці выданняў, якія не могуць трапіць у тую ці іншую дзяржаўную сетку распаўсюду. Гэта «Борисовские новости», «Вольнае Глыбокае», «Газета Слонімская», «Ганцавіцкі час», «Intex-press», «Новы час», «СНплюс. Свободные новости плюс», «Рэгіянальная газета», «ARCHE. Пачатак». Лукашэнка абяцаў вырашыць праблемы з распаўсюдам недзяржаўных СМІ.
Згаданыя выданні напісалі лісты ў РУП “Белпошта” і ў прадпрыемствы сістэмы “Саюздрук”, некаторыя ўжо атрымалі адказы. Але пакуль не было ніводнага станоўчага рашэння.