«Мы вас будзем забіваць». Міліцыя паабяцала застрэліць журналістаў «Белсату»
У Кобрыне працаўнікі міліцыі збілі журналіста Алеся Ляўчука і аператарку Мілану Харытонаву падчас затрымання.
Мілана Харытонава змясціла ў сваім «Facebook’у» фотаздымак міліцыянта, які склаў на яе пратакол.
Здымачная група «Белсату» ехала ў Кобрын з Берасця і была затрыманая ДАІ.
«Калі мы спыніліся, на нас наляцела каля 6–8 асобаў. Яны не прадставіліся. Гэта былі працаўнікі аддзелу па барацьбе з наркотыкамі. Яны пачалі нас выцягваць з аўта, – кажа Алесь. – Разбілі нам усю тэхніку».
У Кобрынскім РАУС міліцыянты склалі на Алеся і Мілану пратаколы за «непадпарадкаванне міліцыі» і «парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі».
Працаўнікі міліцыі канфіскавалі ў нашых калегаў разбітую тэхніку і пагражалі забойствам.
«Яны нас паабяцалі забіць», – кажа Алесь.