• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Выйшаў чарговы нумар часопіса «Абажур»

    На сайце з'явіўся чарговы нумар часопіса "Абажур".

    Асноўнай рубрыкай гэтага нумара відавочна сталіся «Паралелі». Свет імкліва скручвае клубок узаемна балючых праблем, і «ніткі» сувязяў, залежнасцяў, неспадзяваных вынікаў пагражаюць ператварыцца ў путы, на дзіва агульныя для ўсіх нас, нібыта раз’яднаных — дзе кантынентамі, дзе поглядамі, дзе традыцыяй.

    Журналісты з прэзідэнцкага пула напісалі новаму гаспадару амерыканскага Белага дома — і праз месяц «Мы не статысты!» вымушаныя былі заявіць уладам рэпарцёры нашага інфармацыйнага агенцтва БелаПАН.

    Украінская рэдакцыя апякуецца зонай канфлікту, зонай вайны на Данбасе — і стваральніца праекту «ИМЕНА», што валанцёрыць у балючых беларускіх асяродках, журналістка Кацярына Сінюк становіцца, па прызнанню калег, Чалавекам Года.

    Час, названы эпохой «постпраўды», вымушае змагацца з фэйкамі і заставацца чуллівым да крохкага чалавечага існавання. Час вымушае да асаблівай адказнасці за слова, бо словы сапраўды пачалі забіваць. І ратаваць.

    Такія зараз варункі. Такі клубок. Такія выклікі паўсталі перад намі і нашай прафесіяй, якая ў кожнага сапраўднага журналіста не дзеліцца на «працу» і жыццё.

    Прачытаць тэксты можна на сайце. Неўзабаве ў офісе ГА «БАЖ» з’явіцца і папяровы нумар часопіса.

    Выйшаў чарговы нумар часопіса "Абажур"

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці