• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сёння суд над журналісткамі Абакунчык і Бахвалавай у Оршы (ФОТА, АБНАЎЛЯЕЦЦА)

    Сёння ў Оршы будуць судзіць затрыманых журналістак Галіну Абакунчык і Кацярыну Бахвалаву. У судзе паведамілі, што затрыманых прывязуць на працэсы ў 11.00 - 11.30. Ноч журналісткі правялі ў пастарунку.

    Галіна Абакунчык затрымлівалі падчас «хапуну», сілай заштурхнулі ў машыну, ні з чым не знаёмілі, прымусілі распрануцца, усе рэчы забралі. Суд адхіліў хадайніцтва аб выкліку сведак.

    «Супрацоўнікі амапу проста гвалтам схапілі і пацягнулі нас у машыну. Журналісцкае пасведчанне ніхто нават не глядзеў. у камеры нас спачатку трымалі больш за 3 гадзіны, пры гэтым гаварылі, што мы не затрыманыя. Паводзіліся бесцырымонна і груба. У дргуім аддзяленні міліцыі завялі на вобшук, забралі ўсе рэчы і толькі пасля гэтага прыйшлі з пратколам.

    Я лічу, што гэта беззаконне, якое было магчыма, хіба, у сталінскія часы. Цяпер толькі што не страляюць.

    Міліцыя вядзе вайну з інфармацыяй. Міліцыя сёння гарант беззаконня. Ніхто міліцыю не дыскрэдытуе, яна сама гэта робіць. Тыя парадкі, якімі карыстаюцца міліцыянты — гэта проста 1937‑ы год», — заявіла падчас суда спадарыня Галіна Абакунчык.

    Пачынаюць судзіць Галіну Абакунчык.

    Рэдактару віцебскай маланакладнай газеты і сайта orshatut.by Віктару Андрэеву прысудзілі 13 сутак арышту за ўдзел у несанкцыяваным масавым мерапрыемстве.

    Першым будуць судзіць рэдактара віцебскай маланакладнай газеты Віктара Андрэева (спіс журналістаў, затрыманых 12 сакавіка). На 14.15 прызначаны суд Кацярыны Бахвалавай, на 15.00 — Паўла Севярынца.

    У 11.38 прывезлі затрыманых у будынак суда. Неўзабаве пачнуцца працэсы.

    Пакуль у аршанскім судзе нічога не адбываецца, людзі чакаюць развіцця падзей. На вуліцы і ў самім будынку ўзмоцненыя міліцэйскія патрулі. Але атмасфера пакуль даволі прыязная.

    Супраць незалежных журналістак Галіны Абакунчык і Кацярыны Бахвалавай складзены адміністрацыйныя пратаколы за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Да суда яны застануцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

    Суд Аршанскага раёна і г. Орша знаходзіцца па адрасе: вул.Савецкая, 5. Цяпер у будынку суда знаходзіцца каля 20 мясцовых грамадскіх актывістаў, журналістаў.

    Таксама ў судзе знаходзяцца юрыст ГА «БАЖ» Алег Агееў і прэс-сакратар журналісцкага аб’яднання Барыс Гарэцкі.

    Нагадаем, што журналісткі асвятлялі нядзельную акцыю пратэсту ў Оршы і былі затрыманыя пасля яе завяршэння. Галіна Абакунчык мела пры сабе афіцыйную акрэдытацыю Міністэрства замежных спраў Беларусі ў якасці карэспандэнта “Радыё Свабода”.

    Галіна Абакунчык была затрыманая па заканчэньні акцыі пратэсту ў Воршы міліцыянтамі ў цывільным і ў форме, якія не прадставіліся. Галіна вяла жывы рэпартаж з акцыі. Як распавялі сведкі здарэння, у пастарунак яе даставіў супрацоўнік у цывільным.  А 22‑й гадзіне Галіна патэлефанавала калегам ужо з ізалятару, сказала, што ёй дазволілі зрабіць званок у парадку выключэння. Голас яе быў бадзёры, яна сказала, што яе будуць судзіць за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. 

    Пасля затрымання міліцыянты доўгі час вялі разбіральніцтва і ўрэшце рэшт склалі на карэспандэнтак адміністрацыйныя пратаколы. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці