• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістку Радыё Свабода не пусьцілі на сустрэчу памочніка Лукашэнкі з «дармаедамі»

    Адміністрацыя Маскоўскага раёну Менску забараніла карэспандэнтцы Свабоды Галіне Абакунчык прысутнічаць у будынку адміністрацыі падчас прыёму памочніка Аляксандра Якабсона, галоўнага інспэктара па Менску.

    Карэспандэнтка Свабоды Галіна Абакунчык

    Перад пачаткам карэспандэнтка зьвярнулася с просьбай папрысутнічаць на прыёме. Але чыноўнікі адміністрацыі адмовілі на той падставе, што прыём будуць асьвятляць дзяржаўныя СМІ. Акрамя таго, ад журналісткі запатрабавалі не размаўляць з наведнікамі ў чарзе і пакінуць будынак. На гэта абурыліся людзі, якія сабраліся ў чаргу на прыём. Тым ня менш быў выкліканы дзяжурны міліцыянт, які перапісаў пашпартныя зьвесткі Галіны Абакунчык і вымусіў пакінуць будынак.

    Відэа інцыдэнту глядзіце неўзабаве.

    Чыноўнікі адміністрацыі Лукашэнкі прымаюць «дармаедаў» у розных гарадах Беларусі 16 і 17 лютага. У Гомелі і Буда-Кашалёве сустрэчы пройдуць адпаведна 23 і 24 лютага — калі тэрмін сплаты «падатку на дармаедаў» ужо скончыцца. Выплаціць збор грамадзяне мусяць да 20 лютага.

    Хоць падаткавікі Беларусі накіравалі 470 тысяч апавяшчэньняў аб неабходнасьці сплаціць збор на фінансаваньне дзяржаўных выдаткаў, толькі 46 тысяч «дармаедаў» (менш за 10%) заплацілі грошы на канец мінулага тыдня. У бюджэт паступіла пакуль толькі 14 млн беларускіх рублёў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці