• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Галоўны прыз World Press Photo атрымаў здымак забойцы расійскага пасла

    Найбольш важнай фатаграфіяй, зробленай кімсьці фотарэпарцёраў усяго свету ў 2016 г., журы конкурсу World Press Photo прызнала здымак турэцкага фатографа Бурхана Азбіліджы, на якім паказаны забойца пасла Расіі ў Турцыі Андрэя Карлава. У паведамленні аргкамітэта конкурсу адзначаецца таксама, што здымак Азбіліджы таксама прызнаны найлепшым у катэгорыі «Экстранныя навіны».

    Burhan Ozbili­ci, AP

    Член журы World Press Pho­to Мары Калверт патлумачыла, што прызнаць пераможцам фота, на якім забойца расійскага пасла Меўлют Мерт Алтынташ нешта выкрыквае, стоячы над целам ахвяры, было вельмі складана. Аднак, у рэшце рэшт, журы вырашыла, што менавіта гэтая фатаграфія ў поўнай меры адлюстроўвае нянавісць, якая ахапіла свет, піша rbc.ru

    «Кожны раз, калі яна з’яўляецца на экране, табе хочацца адсунуцца, гэта выбуховы вобраз і мы сапраўды адчулі, што ён утрымлівае ў сабе тое, што можна назваць журналісцкай фатаграфіяй года», — патлумачыла Калверт.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці