• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Актывіст БНФ з Ліды патрабуе, каб на мясцовай радыёстанцыі «Тваё радыё» гучала беларуская музыка

    Актывіст з Ліды Валер Мінец патрабуе, каб на мясцовай радыёстанцыі "Тваё радыё" гучала беларуская музыка. Аднак Міністэрства інфармацыі сцвярджае, што дзеючае заканадаўства не ўтрымлівае нормаў пра абавязковую квоту беларускай музыкі ў радыэфіры.

    Гаворыць старшыня першаснай суполкі Таварыства беларускай мовы Лідскага раёна, сябра Партыі БНФ Валер Мінец:

    «Лідскае «Тваё радыё» распачало трансляцыю ад 9 сакавіка мінулага году. Але ад таго часу і да сёй пары на хвалях радыёстанцыі амаль немагчыма пачуць беларускую музыку — ледзь не на 100 % змест складаецца з расійскага шансону і поп-шлягераў. Лічу, што такім чынам радыёстанцыя не спрыяе развіццю беларускай музычнай культуры. Па-сутнасці кіраўніцтва «Тваё радыё» не выконвае функцыю мясцовага радыё, застаючыся ў расейскай культурнай прасторы і прывучаючы да таго сваіх слухачоў. Да таго ж, гэтая радыёстанцыя не ёсць прыватнай установай, яна належыць дзяржаве — але не праводзіць дзяржаўную палітыку ў галіне культуры . Вельмі дзіўна, што дзяржаўныя органы, з аднаго боку, выступаюць за імпартазамяшчэнне і прапагандуюць лозунг «Купляй беларускае!», а з іншага боку не падтрымліваюць айчынных вытворцаў культурнага прадукту. Я памятаю, што раней дзейнічала квота наконт абавязковага ўключэння ў музычныя трансляцыі твораў беларускіх выканаўцаў — таму і звярнуўся па тлумачэнні на гэты конт да Міністэрства інфармацыі. А то з такім плэйлістом як у нашай мясцовай радыёстанцыі мы ніколі не выіграем Эўрабачаньне!»

    Аднак Міністэрства інфармацыі ў адказ на запыт актывіста паведаміла, што ў заканадаўстве адсутнічае норма пра максімальна дазволены аб’ём замежнай музыкі ў эфіры.

    Цікава, што сьпявачка Ірына Дарафеева, якая нядаўна стала дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў, у часе сваёй перадвыбарчай кампаніі таксама звяртала ўвагу на гэтую праблему і прапаноўвала заканадаўча замацаваць абавязковую квоту для беларускай музыкі ў радыэфіры: «Цяпер я ўключаю любую радыёстанцыю, і буду вельмі моцна здзіўленая, калі пачую беларускую песню. Таму я б вярнула квоту, паколькі нам вельмі цяжка канкураваць у медыяпрасторы,» — казала Дарафеева ў часе мінулагодняга Усебеларускага народнага сходу. Валер Мінец, які сам на мінулых парламенцкіх выбарах вылучаўся кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад БНФ, будзе прапаноўваць дэпутатам парламенту аднавіць увагу да гэтай праблемы і скарыстацца дэпутацкімі паўнамоцтвамі для яе вырашэння.

    Валер Мінец не збіраецца спыняць барацьбу за беларускую музыку ў эфіры мясцовага радыё: грамадскі актывіст плянуе накіраваць у міністэрства інфармацыі прапановы аб аднаўленні нормы пра пашырэнне квоты беларускіх выканаўцаў у радыёэфіры. Што да лідскай радыёстанцыі «Тваё радыё», то на яе адрас Валер Мінец рыхтуе адмысловы падарунак у выглядзе некалькіх дыскаў сучасных беларускіх выканаўцаў, якія адпавядаюць фармату радыёстанцыі, з прапановай уключыць беларускую музыку ў плэй-ліст.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці