Не наРАКай: як сябра БАЖ перамагла смяротную хваробу
Непрыемнасці прыходзяць знянацку: ламаюць планы, точаць нервы. Вялікая бяда можа паставіць пад пагрозу жыццё. Але бывае, удаецца спраўляцца нават са смяротнымі медычнымі дыягназамі. Што дапамагае? Моц духу, цуд? Вы ў «Прываце» з Валярынай Куставай, а тэма сённяшняй перадачы – «Не наРАКай, альбо перамога над смерцю».
Госця студыі – Надзея Гацак, маці трох дзяцей, якая перамагла рак.
Як даведалася пра страшны дыягназ? Як далося рашэнне – абраць сваё жыццё ці жыццё будучага дзіцяці? Як цяжарнасць дапамагла вылечыцца ад смяротнай хваробы?
Таксама герой выдання – Дзмітрый Цімашкоў, бацька дзіцяці з ДЦП, які выхоўвае яго сам, жыве шчасліва і ўдзельнічае з дачкой у марафонах.
Эксперт выдання – Юлія Чэпік, псіхолаг, сямейны кансультант раскажа, як паводзіць сябе людзям, калі іх родныя атрымліваюць смяротны дыягназ.
Ніколі не апускайце рукі! І верце – прынамсі, у святло ўнутры. Пішыце нам пра выпадкі Вашых перамог і пераадоленняў. Бо «Прыват» – гэта, у прыватнасці, і пра вас.