• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    The Village адкрые выданне ў Беларусі

    The Village анансаваў адкрыццё франшызы ў Мінску, Кіеве і Казахстане

    Маскоўскае онлайн-выданне The Vil­lage анансавала адкрыццё франшызы для Украіны, Беларусі і Казахстана. Пра гэта распавёў сузаснавальнік медыяхолдынга Look At Media Аляксей Амётаў.

    Кіеўскі і мінскі The Vil­lage плануецца запусціць вясной, наконт Казахстана тэрміны і падрабязнасці пакуль не анансуюцца. Гарадское онлайн-выданне ў Кіеве ўзначаліць ўкраінскі журналіст Андрэй Баштовы. Выдаўцом стаў Мікалай Балабан. Усяго ў камандзе будуць працаваць пяць чалавек. Кіеўскі The Vil­lage будзе публікаваць матэрыялы на ўкраінскай мове.

    У Беларусі склад каманды пакуль не вызначаны. Аднак ужо вядома, што тут кантэнт будзе выходзіць на дзвюх мовах — беларускай і рускай.

    Размова ідзе не пра прадстаўніцтвы расійскага выдання, а менавіта пра франшызу, падкрэсліваюць у LAM. Таму мясцовыя рэдакцыі будуць працаваць цалкам незалежна ад маскоўскай. Аднак адна з умоў супрацоўніцтва — захаванне гайдлайнаў выдавецкага дома Look At Media Pub­lish­ing. «Фарматы, тэмы і візуальны складнік будуць такімі ж, як у The Vil­lage», — растлумачыў Амётаў. «Мы будзем таксама дзяліцца экспертызай па фарматах, спецпраектах і натыўнай рэкламе», —дадаў ён. Што тычыцца манетызацыі, то LAM будзе атрымліваць адсотак ад абароту франшызы.

    Таксама Амётаў заявіў, што, акрамя міжнароднай франшызы, у бліжэйшы час анансуе рэгіянальныя: цяпер завяршаецца размеркаванне гарадоў-удзельнікаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці