• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Скаргу сябра ГА «БАЖ» зарэгістравалі ў Камітэце па правах чалавека пры ААН

    Алесь Дзянісаў, сябра ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" з Гродна, атрымаў ліст з Камітэта па правах чалавека пры ААН пра рэгістрацыю яго скаргі.

    Журналіст адправіў ў КПЧ тры скаргі, пакуль зарэгістраваная толькі адна. Скаргі былі наконт штрафаў журналісту-фрылансеру Алесю Дзянісаву за падрыхтоўку матэрыялаў.

    Судовыя пасяджэнні ў дачыненні да Алеся Дзянісава адбываліся ў 2014–2015 гадах.

    Першым быў суд за асвятленне культурнай падзеі. Пастановай суддзі Юрыя Казакевіча суда Ленінскага раёна Гродна 4 красавіка 2014 года Алесь Дзянісаў быў аштрафаваны па ч. 2 арт. 22.9 КаАП на 30 базавых велічынь. 6 лютага 2014 года Алесь Дзянісаў запісаў відэаматэрыял, які пазней выкарыстаў спадарожнікавы тэлеканал “Белсат” у адным з выпускаў сваіх навін. Сюжэт тычыўся пастаноўкі спектаклю “Фаўст. Сны”.

    Наступным быў суд 22 красавіка 2015 года. Суддзя Алена Пятрова прысудзіла журналісту па ч. 2 арт. 22.9 КаАП  20 базавых велічынь. Падставай для вынясення прысуду стала тое, што гродзенскія журналісты Алесь Дзянісаў і Алесь Кіркевіч зрабілі для тэлеканала «Белсат» відэасюжэт пра выставу слуцкіх паясоў у музеі гісторыі рэлігіі.

    Трэці суд у дачыненні да Дзянісава таксама тычыўся асвятлення культурных падзей Гродна. 9 жніўня 2015 года Алесь Дзянісаў па тым жа артыкуле суддзёй суда Ленінскага раёна Гродна  Юрыем Казакевічам быў аштрафаваны на 25 базавых велічынь. Падставай для пакарання паслужыла тое, што 23 чэрвеня 2015 года журналісты працавалі і рабілі матэрыял у час адкрыцця мастацкай выставы пад назвай “Лялькі”, якая арганізоўвалася пры ўдзеле консульства Літвы ў гарадской выставачнай зале Гродна.

    Пасля гэтых судоў Алесь Дзянісаў падаваў касацыйныя скаргі ў Гродзенскі абласны суд, аднак суддзі Анатоль Заяц і Мікалай Рачынскі пакінулі пастановы Ленінскага райсуда нязменнымі.

    Служба маніторынгу ГА «БАЖ» запыталася ў журналіста Алеся Дзянісава, чаму для яго важна падтрымка замежных установаў кшталту Камітэта па правах чалавека? І чаму гэта трэба рабіць журналістам-фрылансерам?

    — Любая падтрымка важная, бо калі ніхто не будзе звяртаць увагу, падтрымліваць, дапамагаць, асвятляць парушэнні правоў чалавека, то ў нас тут цалкам можа пачацца бяспраўе. Не зусім не веру ў тое, што нашыя суды адменяць нешта пад ціскам КПЧ, але калі ўжо ісці да канца, то КПЧ, здаецца, апошняя ўстанова, якая можа нечым дапамагчы.

    Усе скаргі журналіста былі падрыхтаваныя з дапамогай гродзенскіх прадстаўнікоў праваабарончага цэнтра «Вясна”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці