• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    “Пакістанскі фонд прэсы” накіраваў ліст на імя Лукашэнкі, выказваючы занепакоенасць лёсам Паўлаўца і Алімкіна

    Незалежная няўрадавая арганізацыя “Пакістанскі фонд прэсы” (Pakistan Press Foundation (PPF)) накіравала ліст на імя Аляксандра Лукашэнкі, выказваючы занепакоенасць з нагоды арышту блогераў Юрыя Паўлаўца і Дзмітрыя Алімкіна.

    Паводле інфармацыі ад “Беларускай асацыяцыі журналістаў», Дзмітры Алімкін і Юры Паўлавец правялі каля чатырох тыдняў пад арыштам, ім пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі за “распальванне расавай нянавісці” праз артыкулы і блогі.

    Артыкулы, з‑за якіх адбыліся арышты, былі апублікаваныя на сайтах Reg­num, Lenta.ru, пад аўтарствам Юрыя Паўлаўца (псеўданімы Мікалай Радаў і Павел Юрынцаў) і Дзмітрыя Алімкіна (псеўданім Ала Бронь).

    Алімкін, настаўнік з паўднёва-заходняга горада Брэста, і Паўлавец, выкладчык ва ўніверсітэце ў Мінску, былі затрыманыя 6 снежня.

    У адпаведнасці з артыкулам 19 “Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах”, ратыфікаваным Беларуссю, любыя абмежаванні на свабоду выказвання павінны быць законнымі і сувымернымі з неабходнасцю.

     PPF заклікае ўлады вызваліць блогераў і гарантаваць, што яны атрымаюць справядлівае судовае разбіральніцтва, тым самым пацвярджаючы  прыхільнасць свабодзе выказвання меркаванняў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці