• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіст БелаПАН адмовіўся даваць паказанні па графіці «Мінск-Масква»

    Журналіст БелаПАН Алесь Ярашэвіч адмовіўся ад дачы паказанняў у Следчым Камітэце, куды яго запрасілі ў межах праверкі па з'яўленні ў графіці "Мінск-Масква" калючага дроту. Журналіст браў інтэрв'ю у невядомага мастака, які "падправіў" працу расійскага графіціста Артура Кашака. Візіт Яшарэвіча ў ведамства заняў не больш за дзесяць хвілін.

    «Паколькі крымінальнай справы ніякай не заведзена, паводле заканадаўства, я маю права не даваць ніякіх тлумачэнняў, што я і зрабіў», — кажа Алесь Ярашэвіч

    Апроч Алеся, на размову са следчымі выкліканыя яшчэ дзве асобы.

    Нагадаем, графіці «Мінск-Масква» з’явілася на будынку на мінскай вуліцы Магілёўскай, 32 у чэрвені 2016-га года па ініцыятыве ўладаў Масквы. Беларусы ўспрынялі яго крытычна. 

    «Выправіць» памылкі калегі ўзяўся невядомы мастак, які дамаляваў у кветкі калючы дрот і такім чынам «надаў малюнку хоць нейкі сэнс».

    В следственный комитет вызывают журналиста БелаПАН Александра Ярошевича

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці