Сербская даследчыца культуры Мілена Драгішэвіч-Шэчыч прыехала ў Гродна з лекцыяй пра горад і яго жыхароў
З паўсотні гродзенцаў змаглі даведацца пра тое, як мяняецца культурная прастора ў гарадах і як на гэта можа ўплываць кожны з жыхароў, якім чынам улады могуць супрацоўнічаць з арганізацыямі культуры і недзяржаўнымі арганізацыямі.
Адкрытая лекцыя сербскай даследчыцы культуры, рэдактара часопіса “Культура” Мілены Драгішэвіч-Шэчыч адбылася ў Гродна.
Лекцыя скіраваная на ўсіх актараў гарадской культуры. Не толькі для прадстаўнікоў НДА, а таксама для прадстаўнікоў СМІ, уладаў гораду, якія могуць даведацца, што супольна магчыма зрабіць для развіцця культуры ў прасторы гораду.
Таксама спадарыня Мілена падзялілася сваім поглядам на беларускія медыя:
— Я назіраю за аглядам беларускай культуры і мастацтва праз альманах pARTisan. І я мушу паведаміць, што я адтуль пачарпнула шмат інфармацыі для многіх якіх сваіх справаў, бо я амаль не мела іншых крыніц інфармацыі пра гэтую частку света.
Для мяне вялікай нечаканасцю стала выданне “Новы Час”, якое выпадкова патрапілася ў рукі. Нават са сваім мінімальным валоданнем беларускай мовы я змагла пачытаць гэтую газетц і маю ад гэтага выдання пазітыўнае ўражанне. Я ўбачыла ў гэтай газеце аналітыку, убачыла, што тут падымаюцца сацыяльныя, культурныя і палітычныя пытанні. У той час як у Сербіі распаўсюджаныя “таблоіды” і прэса стала меньш сур’ёзнага узройню, чым у вас у Беларусі.
Апроч самой лекцыі культурны эксперт Мілена Драгішэвіч-Шэчыч выказала вялікую падзяку гродзенскім арганізацыям, што супрацоўнічаюць з культурай і накіраваны на захаванне спадчыны, бо яна ўпэўнена, што такія арганізацыі ў будучыні гарадской прасторы адыграюць агромністую ролю.
Фота Аляксандра Саенкі