• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Алексіевіч адкрые інтэлектуальны клуб 7 снежня

    Праз год пасля атрымання Нобелеўскай прэміі Святлана Алексіевіч ўсё ж такі адкрые ў Мінску свой інтэлектуальны клуб. Першая сустрэча адбудзецца ўвечары 7 снежня ў Галерэі TUT.BY. У якасці госця з лекцыяй «Зло» ў Мінск прыедзе расійская паэтка, празаік, перакладчык, філолаг і этнограф Вольга Седакова.

    Святлана Алексіевіч кажа, што не ведае ёй роўных сярод сучасных рускіх інтэлектуалаў.

    — У Вольгі вельмі дакладны маральны нюх, яна ўмее раней за іншых фармуляваць думкі і прагназаваць будучыню. Яшчэ гадоў 10 таму яна арганізавала лекцыю «Пасрэднасць як сацыяльная небяспека», дзе ўжо тады прадказала і пуцінізм, і тое, што наверх вылезе ашуканы і раззлаваны маленькі чалавек. А вінаватыя ў гэтым будуць дэмакраты, — распавяла TUT.BY Святлана Алексіевіч.

    Сустрэчы ў інтэлектуальным клубе будуць праходзіць кожны месяц. Святлана Алексіевіч абяцае, што прахадных гасцей не будзе. Сярод іншых нобелеўскі лаўрэат абяцае прывезці ў Мінск рэжысёра Аляксандра Сакурава, палітыка і грамадскага дзеяча Расіі Ірыну Хакамаду, вучонага-псіхалінгвіста Таццяну Чарнігаўскую.

    — Вельмі важна падняць размова на высокую планку. Я на першай жа сустрэчы папрашу, каб у клубе не было ніякай палітычнай мітынговасці. Так мы нічога не даб’емся. Важней ўбачыць глыбінныя праблемы і намацаць той падмурак, які дапаможа мудраму чалавеку выжыць. А такія людзі ў нас ёсць, але ў апошні час інтэлектуалы адчуваюць сябе маргіналамі, — сказала пісьменніца.

    Лекцыі будуць бясплатнымі для слухачоў. Адзіная ўмова ўдзелу — загадзя зарэгістравацца на мерапрыемства.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці