• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускі журналіст Паўлюк Быкоўскі атрымаў узнагароду падчас Russian Interactive Week

    Беларускі журналіст і медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі атрымаў прэмію "Dot-журналістыка" ў намінацыі "Чым жыве галіна".

    Прэмія «DOT Журналістыка» была ўручаная падчас Russ­ian Inter­ac­tive Week.

    Былі ўганараваныя лаўрэаты Чацвёртай штогадовай прэміі для журналістаў, якія пішуць аб даменах і іншых сістэмах адрасавання інтэрнэту «Dot-журналістыка». У гэтым годзе заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі каля 40 журналістаў, якія прадставілі на суд журы больш за 80 матэрыялаў: аналітычных артыкулаў, аглядаў, рэпартажаў і навінавых нататак. Сярод удзельнікаў буйныя федэральныя СМІ, галіновыя онлайн-выданні, рэгіянальныя і замежныя СМІ.

    Беларускі журналіст і медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі атрымаў спецыяльны прыз ад Каардынацыйнага цэнтра даменаў .RU / .РФ і ад Расійскай асацыяцыі электронных камунікацый. Каардынацыйны цэнтр узнагародзіў журналіста Deutsche Welle Паўлюка Быкоўскага за асвятленне Першага беларускага форуму па кіраванні інтэрнэтам.

    RIW (Russ­ian Inter­ac­tive Week) з’яўляецца буйной штогадовай выставачна-канферэнцыйнай падзеяй галіны высокіх тэхналогій у Расіі.

    У рамках RIW  удзельнікі знаёміліся ​​з прадуктамі, паслугамі і новымі інтэрнэт-праектамі вядучых IT-кампаній і медыя-холдынгаў.

    Праграма Форуму прадугледжвала 120 секцый, круглых сталоў і панэльных дыскусій, больш за 600 дакладчыкаў і больш за 4 500 прафесійных удзельнікаў.

    ГА «БАЖ» віншуе Паўлюка Быкоўскага!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці