• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    2 лістапада — дзень супраць беспакаранасці

    Упершыню Міжнародны дзень барацьбы з беспакаранасцю адзначаўся па ініцыятыве арганізацыі IFEX 23 лістапада 2011 года. У гэты дзень у 2009 годзе падчас выбараў на Філіпінах на востраве Мінданаа адбылося масавае забойства: загінулі 57 чалавек, з якіх 32 — прадстаўнікі СМІ. 

    У cнежні 2013 года ААН прыняла рэзалюцыю пра неабходнасць гарантаваць бяспеку журналістам і супрацоўнікам СМІ, а 2 лістапада было абвешчана Міжнародным днём спынення беспакаранасці злачынстваў супраць журналістаў (дата ўшаноўвае памяць журналістаў Жыслен Дзюпон і Клода Верлона з “Radio France Inter­na­tionale”, забітых у Малі ў 2013 годзе).

    ААН прыняло план дзеянняў з апісаннем мэтаў, прынцыпаў і механізмаў гарантавання бяспекі для журналістаў і супрацоўнікаў СМІ.

    2 лістапада 2016 года (факты і лічбы ЮНЭСКА)

    У 2014-ым годзе загінулі 98 журналістаў, у 2015-ым — 115.

    126 чалавек (або 59 %) загінулі ў зонах ваенных дзеянняў.

    snimok_0.png

    Больш статыстыкі

    Сёлета 2 лістапада шэраг журналісцкіх арганізацый традыцыйна ладзяць акцыі, каб дамагчыся расследавання забойстваў журналістаў з‑за іх прафесійнай дзейнасці.

    “Камітэт абароны журналістаў” апублікаваў спецыяльны рэпартаж “Забойцы пазбягаюць кары” (даступна па-руску тут).

    “Рэпарцёры без межаў” абнавілі спіс воргаў інфармацыі — палітычных дзеячаў, чыя рэпрэсіўная дзейнасць пагражае не толькі незалежнай працы, а і жыццям журналістаў. Некаторыя палітыкі пакінулі спіс, бо сышлі з пасадаў або памерлі (як Махінда Раджапаксэ са Шры-Ланкі, або Іслам Карымаў з Узбекістану); аднак ёсць і навічкі, напрыклад, Тайіп Эрдаган — прэзідэнт Турцыі.

    7 лістапада “Міжнародная федэрацыя журналістаў” правядзе канферэнцыю сумесна з “Міжнароднай федэрацыяй прафсаюзаў”, ААН і ЮНЭСКА.

    Паводле статыстыкі МФЖ, у 2015 годзе 112 журналістаў былі забітыя з‑за прафесійнай дзейнасці.

    Сетка IFEX нагадвае тры адметныя гісторыі журналістаў Джынет Бедойі (Калумбія), Мусы Сайдыхана (Гамбія), і Шана Дахара (Пакістан). Джынет Бедойя перажыла выкраданне, збіццё і гвалт, выжыла і стала сімвалам у барацьбе за справядлівасць. Муса Сайдыхан перанёс катаванні ў гамбійскай турме, быў вымушаны эміграваць, але пасля вырашыў судзіцца. Суд эканамічнай супольнасці краін Заходняй Афрыкі (ECOWAS), які пастанавіў, што ўрад Гамбіі павінен выплаціць кампенсацыю ў 200 тысяч долараў за незаконнае затрыманне і катаванні. Шан Дахар расследаваў чорны рынак медыкаментаў і быў застрэлены, аднак афіцыйная версія сцвярджала, што гэта быў няшчасны выпадак. Сям’я і калегі настойвалі на новым расследаванні, і яно пачалося праз паўтара года. Хаця расследванне завісла, паліцыя не закрывае справу. Гэтыя тры гісторыі ілюструюць розныя варыянты правасуддзя, але ўсё яны пацвярджаюць, што адзіны спосаб дамагчыся справядлівасці — салідарнасць, ціск на ўлады і апеляцыя да законнасці.

    Паводле статыстыкі IFEX, за апошнія 10 год былі забітыя 827 журналістаў, расследаваны 1 выпадак з 10, яшчэ менш прыцягнуты да адказнасці.

    Кампанія No Impuni­ty cam­paign цягнецца  на працягу ўсяго года, арганізацыя заклікае ўстановы і людзей асабіста далучацца і патрабаваць ад уладаў выкараняць культуру беспакаранасці ў сваіх краінах.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці