Чарговы дзень суда над Пальчысам. Акцыя працягваецца
У сераду 19 кастрычніка ў Мінскім гарадскім судзе працягнуўся разгляд крымінальнай справы супраць аўтара сайта 1863x.com Эдуарда Пальчыса. Пальчыс абвінавачваецца ў распальванні варожасці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці (ч. 1 арт. 130 КК), а таксама ў вырабе і распаўсюджванні парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару (арт. 343 КК).
У сераду перад будынкам суда ўжо чацверты дзень запар працягнулася акцыя пратэсту з патрабаваннем вызвалення Пальчыса і спынення справы. Раніцай актывісты чарговы раз разгарнулі бел-чырвона-белыя сцягі і працягнулі скандаванне.
Супрацоўнікі міліцыі не затрымліваюць удзельнікаў, аднак на усіх іх і сёння склалі адміністрацыйныя пратаколы за незаконнае пікетаванне. Разам з тым актывісты скардзяцца на спад увагі да працэсу з боку сродкам масавай інфармацыі, аднак не збіраюцца спыняць свае акцыі салідарнасці.
- Наш маральны абавязак падтрымліваць Пальчыса і дамагацца яго вызвалення. Мы будзем рабіць гэта кожны дзень, пакуль ідзе працэс, — гавораць удзельнікі.
Чакаецца, што слуханне крымінальнай справы можа працягнуцца да канца тыдня.