• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Арганізатары Hrodna Media Weekend: “Рэагуем на актуальныя патрэбы медыйшчыкаў”

    24-25 верасня паўсотні блогераў, рэдактараў, актывістаў пераймалі лепшы досвед медыямэнаджмэнта ў беларускіх калег.

    Два інтэнсіўныя дні майстар-класаў, дыскусій, прэзентацый, удзельнікі з розных куткоў краіны, спікеры з багатым прафесійным даробкам. Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці Сектар” падрыхтавала праграму на самыя апошнія запатрабаванні журналістаў і актывістаў, якія вядуць свае інфапраекты.

    “Яшчэ ўлетку зрабілі апытанку — якія ёсць патрэбы ў ведах у сферы медыя, — расказала сябра ГА “Цэнтр “Трэці Сектар” Ганна Барадзіна. — У выніку для нас сталі відавочнымі тэмы “кіраванне людзьмі”, “кіраванне грашыма”, “прасоўванне ў інтэрнэце”.

    Каб запоўніць гэты прабел, арганізатары запрасілі ў Гродна найбольш цікавых экспертаў з Беларусі. Выключэннем стаў толькі Дзмітрый Сурнін з Масквы з тэмай “Рэдагаванне без кампрамісаў. Як працаваць (і не працаваць) з тэкстамі”.

    Добра вядомыя беларускай журналісцкай супольнасці медыя-трэнеры Міхаіл Дарашэвіч і Паўлюк Быкоўскі расказалі пра вобраз інтэрнэт-аўдыторыі, вывучэнне яе паводзінаў і будаванне стратэгіі прасоўвання кантэнту ў сацыяльных сетках. Крэатыўны дырэктар Talaka.by Іван Вядзенін распавёў, як сабраць грошы на медыяпраект праз краўндфандынг.

    “Як выкарыстоўваць мультымедыйныя матэрыялы для прасоўвання вашых ідэяў” — майстар-клас ад галоўнага рэдактара платформы, што прасоўвае рэформы ў Беларусі, IdeaBy.org Рыгора Астапені. Рэдактары CityDog.by Яся Каралевіч-Картэль і Сяргей Сахараў падзяліліся сакрэтамі свайго досведу ў натыўнай рэкламе.

    “Я наведала майстар-класы Дзмітрыя Сурніна і “Сіцідога”. Дзмітрый казаў знаёмыя рэчы, толькі яны былі цудоўна структураваныя. Я назвала б гэта падыходам матэматыка ці фізіка да рэдактарскай працы. Ён казаў пра важную для любога рэдактара задачу: як пабудаваць работу так, каб ад пастаноўкі задачы да выніковага артыкула журналіст прыйшоў самым кароткім шляхам. Шмат карыснага мы абмеркавалі пад час нефармальнай гутаркі. Мы даўно прыглядаемся да досведу “Сіцідога”, а тут з’явілася магчымасць жывых зносінаў. А гэта нашмат больш вынікова”, — падзялілася ўражаннямі адна з удзельніц, намесніца рэдактара газеты “Вячэрні Гродна” Іна Грышук.

    У канцы ўікенда агульнае фота на памяць да наступнай сустрэчы медыямэнаджэраў. Падчас закрыцця арганізатары анансавалі Форум у Мінску, медыябранчы,  дыстанцыйную школу, Medi­aL­ab у Львове. Сачыце за абвесткамі!

    Фота аўтара

    Запрашаем на вялікую презентацыю маніторынгу асвятлення парламенцкіх выбараў у СМІ. Серада, 11.00, офіс БАЖ!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці