• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Памёр заснавальнік і галоўны рэдактар «Аўтарадыё»

    На 54 годзе жыцця 24 верасня памёр заснавальнік і галоўны рэдактар «Аўтарадыё» Юрый Базан, паведамілі TUT.BY ягоныя сваякі.

    «Ён быў сапраўдным прафесіяналам, спецыялістам з вялікай літары. Ён мог падняць настрой кожнаму, яго ўсмешка ніколі не знікала. Заўсёды іскрысты, жыццярадасны і ўпэўнены ў сабе, наш Юрый Базан. Нам усім будзе вельмі неставаць яго. Іншага такога чалавека ў свеце больш няма. Ён да канца жыцця застанецца ў нашай памяці як узор стойкасці, справядлівасці, актыўнасці і прафесіяналізму!» — гаворыцца ў лісце.

    «Аўтарадыё-Мінск» — першая радыёстанцыя ў Беларусі, якая пачала вяшчанне пасля распаду СССР. З 1992 года і да 20 студзеня 1995 года станцыя працавала толькі на частаце 67,7 УК хваляў. У 2001 годзе была афіцыйна запушчана паралельная частата 105.1 FM.

    У 2011 годзе «Аўтарадыё» прыбралі з эфіру. Адной з падстаў для спынення вяшчання стала папярэджанне, вынесенае Мінінфармам 10 студзеня. Згодна з афіцыйнай фармулёўкай, прычынай папярэджання і спынення вяшчання «Аўтарадыё» стала распаўсюджванне ў эфіры радыёстанцыі інфармацыі, якая «ўтрымлівае публічныя заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці». Менавіта так чыноўнікі расцанілі фразу кандыдата ў прэзідэнты на выбарах-2010 Андрэя Саннікава ў рэкламным роліку пра тое, што «лёс краіны вырашаецца не на кухні, а на плошчы». Рашэнне аб закрыцці аспрэчвалася ва ўсіх інстанцыях, але засталося ў сіле.

    ГА «БАЖ» выказвае спачуванні сваякам і блізкім Юрыя Базана.

    5 гадоў таму зь беларускага FM-эфіру зьнікла «Аўтарадыё»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці