• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Перад тым, як звярнуцца ў ААН фрылансер напісала генпракурору

    Журналіст-фрылансер з Гомеля, намеснік старшыні гомельскай суполкі Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Ларыса Шчыракова накіравала скаргу генеральнаму пракурору Аляксандру Канюку.

    Яна аспрэчвае судовую пастанову аб буйным штрафе за супрацоўніцтва з польскім спадарожнікавым тэлеканалам “Белсат”. Усяго сёлета фрылансер тройчы прыцягвалася да адказнасці і павінна сплаціць у бюджэт 1 620 дэнамінаваных рублёў.

    Гомельскі праваабаронца і юрыст Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Леанід Судаленка кажа, што суддзі ў справах незалежнай журналісткі ўзялі на сябе адказнасць за невыкананне артыкулаў 23 і 34 Канстытуцыі і артыкула 19 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх ды палітычных правах.

    “Карыстанне правам на свабоду атрымання і распаўсюду інфармацыі можа падлягаюць пэўным абмежаванням, аднак яны павінны быць не толькі прадугледжаны законам, але і з’яўляцца неабходнымі ў інтарэсах нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку, абароны маральнасці, здароўя насельніцтва, правоў і свабодаў іншых асобаў. Абмяжоўваючы правы журналісткі, судовыя інстанцыі ні разу не змаглі прадэманстраваць, для дасягнення якой з пералічаных мэтаў яны прыцягвалі да адказнасці незалежную журналістку”, — адзначыў юрыст.

    Нагадаем, у пераследзе незалежнай журналісткі прымалі ўдзел суддзі Гомельскага раёну Аляксандр Лісоўскі, Цэнтральнага раёну Гомеля Аляксандр Піскуноў, Лельчыцкага раёну Алена Раманоўская,  старшыня Гомельскага абласнога суду Сяргей Шаўцоў і суддзя Анатоль Сотнікаў, намеснікі старшыні Вярхоўнага Суду Руслан Аніскевіч і Валер Калінковіч.

    Сістэматычны пераслед незалежных журналістаў у Гомельскім рэгіёне не застаўся не заўважаным з боку Спецыяльнага Дакладчыка ААН у галіне правоў чалавека ў Беларусі Міклаша Харашці. “Журналісты паўсядзённа альбо сутыкаюцца з перашкодамі пры ажыццяўленні сваёй дзейнасці, альбо падвяргаюцца санкцыям на той падставе, што яны не акрэдытаваныя”, — адзначыў у апошнім Дакладзе аб свабодзе слова ў Беларусі ААНаўскі Спецдакладчык.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці