• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Запрашаем на вялікую презентацыю маніторынгу асвятлення парламенцкіх выбараў у СМІ. Серада, 11.00, офіс БАЖ!

    Група маніторынгу ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” прадставіць выніковую справаздачу аб тым, як беларускія сродкі масавай інфармацыі асвятлялі выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання ад пачатку і да канца кампаніі.

    У справаздачу ўвойдзе аналіз кантэнту 18 дзяржаўных і недзяржаўных цэнтральных і рэгіянальных выданняў у перыяд з 4 ліпеня па 21 верасня 2016 года.

    Якія тэндэнцыі былі заўважаныя ў цэнтральных і рэгіянальных СМІ?
    Чым асвятленне сёлетніх выбараў адрознівалася ад папярэдніх?
    Якія рэкамендацыі можна даць сродкам масавай інфармацыі па асвятленні выбараў?

    Аб’ектамі даследавання з’яўляюцца цэнтральныя і рэгіянальныя тэле- і радыёканалы, друкаваныя выданні і вядучыя інтэрнэт-сайты. У прыватнасці праграмы “Панарама” (Беларусь 1), “Наши новости” (ОНТ),  “Главный эфир” (Беларусь 1), “Радыёфакт”  (Першы нацыянальны канал Беларускага радыё), “Навіны Сталіцы” (“Радыё Сталіца), “Віцебскі веснік. 7 дзен” (ТРК “Віцебск), “Навіны. Гомель” (ТРК “Гомель”),  выданні “СБ.Беларусь сегодня”, “Народная Воля”, “Заря, “Intex-press”, “Комсомольская правда в Беларуси (“таўстушка”), “Газета Слонімская”, “Могилёвская Правда”, “Слонімскі веснік”, сайты www.tut.by і www.belta.by.

    Пра ўсё гэта гаворка пойдзе у офісе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (г.Мінск, вул.Камсамольская 7 офіс 32) у сераду 28 верасня аб 11 гадзіне. Тэлефон для даведак: +375 29–138-57–96

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці