16 верасня — Дзень народзінаў Беларускай асацыяцыі журналістаў
Сёння свой 24-ы Дзень народзінаў адзначае адна з аўтарытэтных і масавых недзяржаўных грамадскіх арганізацый Беларусі — Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Свой шлях БАЖ распачаў 16 верасня 1995 года, калі група аднадумцаў сабралася ў сталічным Доме літаратара і заснавала арганізацыю, закліканую абараняць правы і законныя інтарэсы незалежных журналістаў і свабоду слова.
Цяпер у ГА «БАЖ» каля 1300 сябраў з самых розных куткоў Беларусі, якія працуюць у перыядычных выданнях, на радыё і тэлебачанні, у выдавецкіх кампаніях і інфармацыйных цэнтрах.
Увесь гэты час Беларуская асацыяцыя журналістаў паслядоўна абараняе правы тых, працуе ў інфармацыйнай сферы. Гуртуе вакол сябе таленавітых, ідэйных людзей, якія падзяляюць каштоўнасці дэмакратыі і цэняць свабоду слова.
Віншуем калег, сяброў і паплечнікаў з нашым агульным Днём нараджэння! Зычым усім здароўя, дабрабыту і творчых поспехаў.
Наша сіла — у адзінстве і салідарнасці!