Грамадзянская супольнасць заклікае журналістаў працягнуць справу Паўла Шарамета
“Мы заклікаем журналісцкую і грамадзянскую супольнасць Беларусі, Расіі, Украіны працягнуць справу Паўла Шарамета і гэтым ушанаваць памяць выбітнага чалавека, грамадзяніна, прафесіянала!”, – гаворыцца ў заяве арганізацый – удзельнікаў Беларускай нацыянальнай платформы (БНП) Форуму грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства. Заява была распаўсюджана 23 ліпеня.
“Такое дэманстратыўнае забойства журналіста ў мірным ранішнім цэнтры Кіева з’яўляецца відавочным сведчаннем важнасці свабоды словы, значнасці ўсёй працы, праведзенай за многія гады Паўлам Шараметам на карысць грамадства, якое шукае апору ў каштоўнасцях гуманізму, дэмакратыі, сумленнасці, празрыстасці, талерантнасці, супрацоўніцтва”.
“Мы патрабуем ад кампетэнтных асобаў і структур Украіны хуткага, поўнага і аб’ектыўнага расследавання абставінаў забойства Паўла Шарамета, вызначэння і законнага асуджэння вінаватых у яго гібелі”, – заяўляе Каардынацыйны камітэт БНП.
Поўны тэкст заявы – у далучаным PDF-файле.