• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Назіральнікі за выбарамі: СМІ недастаткова асвятляюць кампанію

    “Дзяржаўныя СМІ недастаткова асвятляюць тэму выбараў, падтрымліваюць праўладных кандыдатаў, а інфармацыі пра іншых практычна не даюць; незалежныя СМІ таксама не вельмі шырока асвятляюць кампанію”.

    Пра гэта гаворыцца ў тыднёвай справаздачы кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” па выніках назірання з 11 да 17 ліпеня.  

    “Кандыдаты ад дэмакратычных сілаў аддаюць перавагу вулічным пікетам, паколькі для іх гэта не толькі сродак збору подпісаў, але і магчымасць заявіць пра сябе ва ўмовах адсутнасці доступу да дзяржаўных СМІ”, – пішуць аўтары справаздачы.  

    “Агульная сітуацыя ў краіне складаецца такім чынам, што дзяржаўныя СМІ падтрымліваюць і асвятляюць дзейнасць толькі праўладных патэнцыйных кандыдатаў. Пра дзейнасць астатніх кандыдатаў практычна не ўзгадваецца, ці ўзгадваецца фрагментарна”.

    “Дзяржаўныя СМІ публікуюць артыкулы агульнага характару з заклікам да ўдзелу ў выбарах. Незалежныя СМІ асвятляюць дзейнасць дэмакратычных кандытатаў даволі слаба, або наогул не пішуць пра выбарчую кампанію”.

    Назіральнікі прыводзяць прыклады, калі рэгіянальныя выданні – «Новополоцк сегодня», «Наш край» (Баранавічы), «Праца» (Зельва) – прысвячаюць адразу па некалькі публікацый праўладным кандыдатам і нічога не пішуць пра астатніх.  

    Назіранне ажыццяўляюць актывісты РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт» і ПЦ «Вясна» ў рамках кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці