• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    ГА “БАЖ” пачало маніторынг асвятлення парламенцкіх выбараў у беларускіх СМІ

    Грамадскае аб'яднанне "Беларуская асацыяцыя журналістаў" пачало маніторынг асвятлення парламенцкіх выбараў у беларускіх СМІ. Эксперты арганізацыі будуць сачыць за тым, наколькі роўныя магчымасці будуць мець у СМІ кандыдаты і іншыя ўдзельнікі выбарчага працэсу.

    Маніторынг скіраваны на тое, каб павысіць у журналісцкай супольнасці і ў выбаршчыкаў разуменне неабходнасці поўнага і ўсебаковага асвятлення выбарчага працэсу; важнасці прынцыпаў журналісцкай этыкі і міжнародных стандартаў; неабходнасці выканання абавязку непрадузята інфармаваць выбаршчыкаў пра электаральны працэс, праграмы кандыдатаў і меркаванні іх прыхільнікаў і апанентаў.

    Аб’ектамі даследавання стануць цэнтральныя і рэгіянальныя тэле- і радыёканалы, друкаваныя выданні і вядучыя інтэрнэт-сайты. Вынікі першага этапу маніторынгу будуць агучаныя на прэс-канферэнцыі ГА «БАЖ» ў аўторак 26 ліпеня.

    Раней арганізацыя ўжо праводзіла падобныя даследаванні на прэзідэнцкіх выбарах 2010 і 2015 гадоў, парламенцкіх кампаній 2008 і 2012 гадоў, а таксама мясцовых выбараў 2007 года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці