• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    БАЖ – за вызваленне праваабаронцаў у Турцыі

    ГА “БАЖ” падтрымала петыцыю “Платформы грамадзянскай салідарнасці” за вызваленне і зняцце абвінавачанняў з некалькіх вядомых праваабаронцаў у Турцыі.

    20 чэрвеня суд у Стамбуле вынес рашэнне арыштаваць Шэбнем Корур Фінкансі, прэзідэнта “Фундацыі правоў чалавека Турцыі”, прадстаўніка «Рэпарцёраў без межаў» Эрола Ондэроглу і журналіста Ахмета Несіна.

    Праваабаронцы ўдзельнічалі ў акцыі салідарнасці з пракурдскім выданнем “Özgür Gün­dem”. Усім арыштаваным выстаўлена абвінавачанне ў прапагандзе тэрарызма. “Арышт за ўдзел у такой кампаніі непрымальны з пункту гледжання міжнародных стандартаў правоў чалавека”, – сцвярджаецца ў петыцыі. Акрамя патрабавання вызваліць, забяспечыць фізічную і псіхалагічную бяспеку тром арыштаваным, петыцыя таксама заклікае спыніць запалохванне і пераслед праваабаронцаў, журналістаў, у тым ліку і на судовым узроўні, забяспечыць павагу да правоў і свабод чалавека згодна з міжнароднымі стандартамі.

    Кампанія падтрымкі выдання “Özgür Gün­dem” задзейнічала дзясяткі людзей, журналістаў, інтэлектуалаў і праваабаронцаў, якія станавіліся “рэдактарам на дзень”. Напрыклад, Эрол Ондэроглу, які прадстаўляе “Рэпарцёры без межаў” у Турцыі ўжо 20 гадоў, быў сімвалічным рэдактарам у маі 2016-га. Яго абвінавачваюць за тры артыкулы, апублікаваныя ў газеце 18 мая: публікацыі расказваюць пра барацьбу за ўладу ўнутры турэцкіх спецслужбаў і пра спецаперацыі супраць Курдскай рабочай партыі, паўстанцкай групы на паўднёвым усходзе Турцыі.

    Аналагічная заява была агучана ў Савеце па правах чалавека ААН у Жэневе, пры падтрымцы Міжнароднай федэрацыі журналістаў, ПЭНа, “Артыкула 19” і іншых НДА.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці