• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Эдуарда Пальчыса перавялі ў Жодзіна

    Пра гэта паведаміў актывіст Павал Юхневіч.

    На мінулым тыдні стала вядома, што Эдуард Пальчыс, меркаваны стваральнік і аўтар рэсурсу 1863x.com вядомы пад псэўданімам Jhon Sil­ver экстрадаваны ў Беларусь з Расеі і знаходзіцца ў СІЗА № 1 г. Менску. Калі адбыўся ягоны этап у Жодзіна, невядома.

    Адвакатка Пальчыса Ганна Бахціна паведаміла Радыё Свабода, што дагэтуль пазбаўленая магчымасьці сустрэцца са сваім падабаронным.

    9 чэрвеня пад сьценамі СІЗА № 1 адбыўся пікет салідарнасьці з Эдуардам Пальчысам.

    Раней Сьледчы камітэт паведаміў Радыё Свабода, што ўпраўленьнем Сьледчага камітэту па Менску расьсьледуецца крымінальная справа ў дачыненьні да 25-гадовага ўраджэнца Гарадзенскай вобласьці паводле ч. 1 арт. 130 (распальваньне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасьці або розьні) і ч. 2 арт. 343 (распаўсюджваньне парнаграфічных матэрыялаў) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.

    За «распальваньне варожасьці» Пальчысу пагражае арышт на тэрмін да 6 месяцаў ці абмежаваньне альбо пазбаўленьне волі на тэрмін да 5 год. За «распаўсюд парнаграфіі» — пазбаўленьне волі на тэрмін ад двух да чатырох год.

    «Вызначана, што падсьледны, зьяўляючыся адміністратарам сайту www.1863x.com, разьмяшчаў на ім матэрыялы, якія ўтрымліваюць прыкметы распальваньня нацыянальнай варожасьці або розьні, а таксама выявы парнаграфічнага зьместу. Гэта пацьвярджаецца вынікамі праведзеных экспэртызаў», — паведамілі ў СК

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці